Вы тут

Паэзію Мальты адкрывае «ЛіМ»


Мальта (Рэспубліка Мальта) — астраўная дзяржава ў Міжземным моры на Мальтыйскім ахіпелагу. За 80 км на поўдзень ад Сіцыліі (Італія) і 284 км на ўсход ад Туніса, 333 км на поўнач ад Лівіі. Насельніцтва — болей за 500 тысяч чалавек. Афіцыйныя мовы ў краіне — англійская і мальтыйская. Развіваецца і мальтыйская літаратура. Вытокі яе — ажно ў XVI стагоддзі. 

У апошнія два-тры гады пачынаюць складвацца стасункі паміж беларускай і мальтыйскай нацыянальнымі літаратурамі. Гэта адбываецца найперш дзякуючы намаганням паэтэсы, празаіка, публіцысткі і перакладчыка Яны Псайла. Яна падрыхтавала пераклады твораў шэрагу беларускіх паэтаў і арганізавала ў мальтыйскіх выданнях іх публікацыі. У тым ліку — і вершаў народнага песняра Беларусі Якуба Коласа «Не бядуй!» і «Родныя вобразы». 

 
А ў Беларусі толькі што падборка твораў сямі мальційскіх паэтаў надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» у перакладзе на беларускую мову. Дзякуючы перакладчыку Рагнеду Малахоўскаму сваімі адкрыццямі з беларускім чытачом дзеляцца наступныя мастакі слова: Олівер Фрыджыеры, Луіс Брыфа, Амар Сягуна, Эйдрыен Грыма, Джордж Перэса, Чарльз Калейра, Імануэль Міфсуд.
 
Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.