Вы тут

Суперфінал «Фактар.by 60+» — заўтра


У вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1» гледачоў чакае суперфінал музычнага шоу «Фактар.by 60+», у якім за перамогу будуць змагацца чацвёра ўдзельнікаў.


На працягу шасці тыдняў артысты — а да этапу тэлекастынгаў праекта ўдалося дайсці 23 удзельнікам — дзяліліся сваімі яркімі і патаемнымі гісторыямі з жыцця, а таксама дарылі гледачам незабыўныя музычныя нумары, дэманструючы, што сапраўдны талент у любым узросце здолее заявіць пра сябе. І вось настаўнікі ўжо зрабілі свой выбар, і суперфіналісты вызначаны. Імі сталі Ілья Астроў, Марк Штарнеўскі, Віктар Гушча і Інэса Парфенчык. А ацэньвалі ўдзельнікаў, нагадаем, Уладзімір Бярэзін, Вікторыя Алешка, Аляксандра Гайдук і Аляксандр Саладуха. Няспынна падтрымлівалі ўдзельнікаў і вядучыя шоу Алена Спірыдовіч і Павел Лазовік.

Дарэчы, праект за час сваёй прысутнасці ў эфіры быў па пятніцах абсалютным лідарам прайм-тайму з доляй 16,4 %, а яго рэйтынг склаў 3 %. І, відаць, галоўная таму прычына, што «Фактар.by 60+» — гэта па-сапраўднаму сямейнае шоу, героямі якога з’яўляюцца людзі, якія праз усё жыццё нясуць у сэрцы любоў да музыкі і творчасці. І іх галасы, харызма і энергія знаходзяць водгук у глядацкай аўдыторыі. Таму не прапусціце суперфінал гэтага яркага праекта і падтрымайце яго ўдзельнікаў за крок да перамогі!

А больш інфармацыі вы заўсёды можаце знайсці на сайце Белтэлерадыёкампаніі, у эфіры «Беларусь 1» і каналаў Беларускага радыё альбо ў Telegram-канале Агенцтва тэленавін ATN_NEWS.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.