Вы тут

«X-Factor у Беларусі»: фінал блізка


У мінулыя выхадныя музычнае шоу «X-Factor у Беларусі» выйшла на стадыю прамых эфіраў. 14 харызматычных маладых артыстаў пачалі прэзентаваць сябе настаўнікам праекта і тэлеаўдыторыі ў новых вобразах.


І цяпер з выпуску ў выпуск будуць заставацца тыя, за каго галасуюць гледачы. Калі раней таленавітым людзям трэба было пераконваць строгіх настаўнікаў у тым, што яны заслугоўваюць месца ў праекце, то цяпер усё стала складаней. Як у папярэднім, так і ў наступных lіve-канцэртах адшукваць фактар «ікс» у адным з удзельнікаў будуць і гледачы. Па традыцыі франшызы не абыходзяцца і без зорных гасцей. А вось з пераможцамі будзем вызначацца ўжо напярэдадні Новага года. Тым часам, пасля першага прамога эфіру праект пакінулі два ўдзельнікі і цяпер засталося толькі 12 прэтэндэнтаў на перамогу. Думаю, самы час і нам вызначыцца з фаварытамі, каб падтрымаць іх на такім адказным этапе творчых спаборніцтваў. Нагадаем, што ў камандзе музычнага крытыка і журналіста Сяргея Саседава барацьбу працягваюць Карына Ярафеева, Дзяніс Пацэвіч і Анастасія Краўчанка.

У Руслана Аляхно засталіся толькі два прэтэндэнты — Яўген Вярэніч і Ніколь Фургал, а вось Віталь Дроб выбыў з шоу. Разам з Вольгай Бузавай далей працягнуць удзел у праекце Вікторыя Паплеўчынкава, Дзмітрый Кексаў, Андрэй Панісаў і Мікіта Бялько. А ў складзе каманды прадзюсара і выканаўцы Сярогі будуць «запальваць» публіку Марына Бараноўская, Фахрыдзін Хакімаў і Анэта Капба ўжо без эпатажнага Арцёма Чыркова. За тым, як складуцца іх лёсы на праекце, сачыце на «Беларусь 1» і ў сацыяльных сетках, таксама ў дзённіках шоу, сюжэтах карэспандэнтаў Агенцтва тэленавін і праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» — а яшчэ ў эфіры радыёстанцый Белтэлерадыёкампаніі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.