Вы тут

Сустракайце экстрым-тэлешоу «Героі. Перазагрузка»


Ужо ў гэтую нядзелю, 12 лістапада, на тэлеканале «Беларусь 1» стартуе прэм'ера сіквэла любімага многімі экшн-шоу «Героі». Аднак цяпер тэлеаўдыторыю чакае сапраўдная зорная «Перазагрузка». Услед за юнакамі і дзяўчатамі, якія прафесійна займаюцца пажарна-ратавальным спортам, на кіберарэну выйдуць беларускія селебрыці.


Тут 24 зорным удзельнікам з 8 каманд давядзецца выйсці з зоны камфорту і пад прыцэлам тэлекамер сустрэцца са сваімі страхамі на кіберарэне. Прычым з'явяцца яны не пад пазыўнымі, а пад сваімі рэальнымі імёнамі. І прадэманстраваць ім давядзецца не толькі сваю фізічную падрыхтоўку, але і ўменне працаваць у камандзе, а таксама не баяцца рызыкаваць і пераадольваць уласную няўпэўненасць дзеля агульнага выніку.

Яшчэ ў перыяд здымак рэжысёр-пастаноўшчык праекта Анжаліна Мікульская адзначыла, што «першапачаткова падумалі, можа, нам зрабіць выпрабаванні больш лёгкімі, бо не ўсе тут спецыялісты спартыўнага профілю. Але калі ўдзельнікі прыйшлі на брыфінгі, калі была тэхнічная падрыхтоўка, то мы ўбачылі нядрэнную фізічную форму, яны рыхтаваліся. Потым пачалі выпрабоўваць сябе, і мы зразумелі, што спраўляюцца. Пакінулі ўсё як было...».

У праекце «Героі. Перазагрузка» скараць прыродныя стыхіі, што падуладна толькі сапраўдным ратавальнікам, гэтым разам паспрабуюць артысты беларускай эстрады, тэатра, кіно і прадстаўнікі СМІ пад кіраўніцтвам славутых спартсменаў. Іх чакае складаная паласа выпрабаванняў, з чатырох этапаў, кожная сімвалізуе адну са стыхій: ваду, агонь, паветра і зямлю. Такая сабе нібы камп'ютарная гульня, але ў ёй усё па-сапраўднаму. На кожным этапе ўдзельнікам патрэбна сабраць крышталі, праявіўшы сілу, вынослівасць і кемлівасць. А пераможцу, як заўсёды, вызначыць фінальнае выпрабаванне — Вежа герояў. Шоу, над якім за кадрам працуюць паўтары сотні чалавек, здымаецца з аднаго дубля. Удзельнікі праекта дэманструюць сябе ў спаборніцтвах пад прыцэлам 30 тэлекамер.

Трэба адзначыць, што змяніўся не толькі склад каманд, але і вядучыя. Правадырамі канкурсантаў на шляху выпрабаванняў будуць Дар'я Лукашэнка (у вобразе справядлівай Юсты), каментатар тэлеканала «Беларусь 5» Ганна Лубянкова ў кампаніі вядомага расійскага тэлевядучага і спартыўнага каментатара Віктара Гусева.

А гледачы атрымаюць асалоду ад эфектнай карцінкі, захапляльных выпрабаванняў і шчырых эмоцый удзельнікаў першага выпуску экстрым-шоу «Героі. Перазагрузка» змогуць ужо 12 лістапада ў 19.15 у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.