Вы тут

Праекты, дзе таленавітыя людзі могуць паказаць сябе


Праекты, дзе таленавітыя людзі могуць паказаць сябе, заўсёды выклікаюць цікавасць аўдыторыі. Іх удзельнікі адкрываюцца гледачам з новых ракурсаў, а вось прыхільнікі знаходзяць натхненне ў вобразах і музычным матэрыяле канкурсантаў, адкрываюць для сябе новыя імёны. Расказваем, дзе гэтай восенню можна назіраць за такога кшталту спаборніцтвамі.


Пра «Фактар.Bу» мы ўжо пісалі. Трэці сезон шоу зноў традыцыйна заваёўвае пятнічны эфір на тэлеканале «Беларусь 1», збіраючы каля экранаў сотні тысяч гледачоў. Так, у мінулую пятніцу за адборамі канкурсантаў назірала 700 тысяч чалавек. На тэлеканале АНТ стартавала шоу «Зорны шлях», дзе за сваё месца ў сцэнічна-музычнай галактыцы зноў змагаюцца людзі розных узростаў і прафесій з усёй краіны.

Калі ж праграмамі кшталту згаданых вас ужо не здзівіць і вы, напрыклад, прыхільнік опернага мастацтва, то дакладна з цікавасцю паглядзіце праект «Вялікая опера» на канале «Расія-Культура». Пры падрыхтоўцы да новага сезона арганізатарамі было прагледжана больш як трыста заявак, а пасля праслухоўвання да конкурсу дапусцілі дзясятак лепшых. У першым выпуску 4 лістапада гэтыя 10 удзельнікаў, якія прадстаўляюць вядучыя тэатры Расіі і краін бліжэйшага замежжа, выйдуць на сцэну, каб прадэманстраваць свае таленты. Будуць там і беларускія артысты — Ірына Мулярчык (сапрана) і Дар'я Гаражанко (меца-сапрана). У праграме прагучаць творы Джузэпе Вердзі, Джакама Пучыні, Умбэрта Джардана і іншых прадстаўнікоў італьянскай оперы. Ацэньваць майстэрства канкурсантаў будзе аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі народны артыст Расіі Дзмітрый Бертман, Медэя Ясанідзі (Грэцыя-Расія), Марка Баэмі (Італія) і заслужаная артыстка Расіі Марына Мешчаракова. Наступныя выпускі праграм будуць прысвечаны ўжо рускай оперы, аперэце, музыцы Вердзі, рамансам Рахманінава, а таксама рускаму рамансу і арыі. Не прапусціце эфір з прэм'ерай у суботу днём.

А на тэлеканале «НТБ-Беларусь» убачым новы сезон музычнага шоу «Суперстар». У ім суперзоркі 80—90-х і нулявых зноў вяртаюцца. І ў чацвёртым сезоне за званне найлепшага будуць змагацца заслужаныя артысты Расіі Кай Метаў, Аляксей Глызін і Фелікс Цэрыкаці, а таксама Кацярына Суржыкава, спевакі Аляксей Гоман, Ігар Наджыеў, Таццяна Маркава, Ліка Стар і Ларыса Чэрнікава. Кампанію ім складзе і салістка гурта «Ліцэй» Анастасія Макарэвіч. Кожнаму з удзельнікаў з выпуску ў выпуск патрэбна будзе прымяраць на сябе розныя амплуа і выносіць тое на суд гледачоў. Распачнуць яны свой шлях на праекце традыцыйна з выканання хіта, які стаў візітоўкай для іх. А ацэньваць кожнае з выступленняў будзе зорнае журы ў складзе Сяргея Саседава, Леры Кудраўцавай, Наташы Каралёвай і Стаса П'ехі.

Пры жаданні ўбачыць штосьці зусім новае ў нядзелю тут жа не прапусціце выпуск новага сезона высокатэхналагічнага «Шоу Аватар». У другім сезоне арыгінальнага праекта НТБ кожную нядзелю мы зможам назіраць як змешваюцца фізічны і віртуальны свет, а на сцэне, дзякуючы іннавацыйным тэхналогіям, з'явяцца 12 лічбавых аватараў — герояў казак і мультфільмаў, але ў сучасным прачытанні. Голас, рухі і нават міміка ім дастануцца ад рэальных людзей — папулярных прадстаўнікоў сферы музыкі, кіно і тэлебачання. А вось задачай для зорнага журы будзе здагадацца, хто з іх зорных калег кіруе сваім «лічбавым я». Вядучым новага сезона па-ранейшаму будзе Вячаслаў Макараў. Глядзіце 5 лістапада ў вячэрнім тэлеэфіры.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.