Вы тут

Фігурантаў справы аб перашкодзе работы ЦВК у Мінску прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі


Фігурантаў справы аб перашкодзе работы Цэнтрвыбаркама суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў да 4 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры.


Фота БелТА

У судзе разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Жылачкінай (Жываглод), Лібера, Марыніча і Дабравольскага — ім інкрымінавана тое, што яны разам з асуджанымі Ціханоўскай, Кавальковай, Латушкам і іншымі распрацавалі і рэалізавалі план супрацьпраўных дзеянняў па зрыву рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі.

Саўдзельнікі злачынства ў студзені - лютым 2022 года вырабілі і накіравалі ў адрас членаў Цэнтрвыбаркама і камісій па рэферэндуме не менш за 11 тыс.лістоў з пагрозамі здзейсніць у дачыненні да іх супрацьпраўныя дзеянні.

Паколькі абвінавачаныя схаваліся за межы краіны і ўхіліліся ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс, крымінальная справа разгледжана судом у парадку спецыяльнай вытворчасці з захаваннем агульных умоў судовага разбору.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.