Вы тут

ЗША вярнулі Кітаю незаконна вывезеныя культурныя рэліквіі


Генеральнае консульства КНР у Нью-Ёрку атрымала ад акруговай пракуратуры Манхэтэна дзве незаконна вывезеныя з Кітая культурныя рэліквіі. Аб гэтым заявіла Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэтыя культурныя рэліквіі ўяўляюць сабой дзве пахавальныя кушэткі з каменя з трыма бакавымі разьбянымі створкавымі шырмамі з каменных пліт у кожнай. Паводле ацэнак экспертаў, іх узрост складае каля 1100-1600 гадоў.

Вернутыя Кітаю помнікі культуры былі знойдзеныя мясцовымі пракурорамі падчас расследаванняў адной крымінальнай справы. Знаходкі маюць вялікую гістарычную, навуковую і мастацкую каштоўнасць.

Як стала вядома, з 2015 года амерыканскі бок вярнуў Кітаю пяццю партыямі 404 культурныя артэфакты і адну палеанталагічную закамянеласць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.