Вы тут

У рамках кніжнай выстаўкі працуе «Міжнародны квартал»


ХХХІ Міжнародная кніжная выстаўка не проста паказвае чытачу кніжныя навінкі, але і дазваляе больш даведацца пра культуру, традыцыі, мастацкія і літаратурныя дасягненні іншых народаў. У мінулым годзе міністэрства замежных спраў сумесна з міністэрствам інфармацыі далі старт новаму фармату — «Міжнароднаму кварталу», дзе акрыдэтаваныя ў нашай краіне дыпламатычныя місіі атрымалі магчымасць шырока прадставіць літаратурныя дасягненні свайго народа. Праект прыйшоўся даспадобы як удзельнікам, так і гасцям выстаўкі і атрымаў свой працяг у гэтым годзе. Сёлета ў выстаўцы бяруць удзел прадстаўнікі 20 краін. Упершыню прадстаўлены Егіпет, як ніколі раней вялікую экспазіцыю падрыхтаваў Кітай (амаль дзве тысячы кніг). Традыцыйна багата прадстаўлены кніжныя праекты Расійскай Федэрацы. Цэнтральным экспанентам стала Ісламская Рэспубліка Іран. 


— Кніга і чытанне садзейнічаюць развіццю і ўдасканаленню грамадства, у той жа час з’яўляюцца эфектыўным фактарам у наладжванні дыялогу і ўзаемаразумення паміж народамі і ў выніку ўмацавання міру і сяброўства па ўсім свеце, — заўважыў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Ісламскай рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэза Санеі

На адкрыцці «Міжнароднага квартала» міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў заўважыў, што ў часы інфармацыйнага супрацьстаяння, калі праз інтэрнэт распаўсюджваецца несапраўдная, ілжывая, а часам і шкодная інфармацыя, кніга застаецца адзінай непарушнай крыніцай дакладнай інфармацыі, гістарычнай і нават мастацкай праўды, расказвае пра жыццё, культуру, побыт, эканоміку нашых краін. Ён выказаў падзяку міжнародным удзельнікам кніжнай выстаўкі, якія змаглі далучыцца да яе, нават нягледзячы на транспартна-лагістычныя абмежаванні і выказаў упэўненасць, што часовыя складанасці не перашкодзяць наладжванню гуманітарных сувязяў паміж народамі і згуртаванню вакол сапраўднай кнігі, веры ў дабрыню.

— Відавочна, што свет перажывае няпростыя часы, праходзіць працэсы глыбіннай, гістарычнай па сваёй сутнасці трансфармацыі, — заўважыў падчас адкрыця «Міжнароднага квартала» намеснік міністра замежных спраў Ігар Назарук. — У вострай палітычнай канкурэнтнай барацьбе ўсё больш мудрагелістымі становяцца спекуляцыі вакол ключавых каштоўнасных арыенціраў. Усведамляючы гэтыя пагрозы, ў Беларусі разумеюць, наколькі лёс усяго свету залежыць ад выпрацоўкі стваральнай павесткі, якую важна напоўніць сэнсамі і праектамі, якія аб’ядноўваюць. Адна з такіх ініцыятыў — «Міжнародны квартал». 

Гэты праект паказвае свет у сваёй разнастайнасці. Падчас знаёмства са стэндамі можна адчуць, што культурныя, моўныя, рэлігійныя і іншыя адрозненні не перашкаджаюць імкненню да агульных фундаментальных каштоўнасцяў і ідэалаў. Мір, гуманізм, справядлівость, сяброўва ўсхваляюцца ў літаратуры усіх часоў і ўсіх народаў.

Ігар Назарук звярнуў увагу прысутных, што ў 2024 годзе ў Беларусі адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму галоўная сцэна на кніжнай выстаўцы аформлена як плошча Перамогі — знакавае для кожнага беларуса месца, куды прыходзяць ушанаваць памяць пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У рамках выстаўкі дадзены старт анлайн-фотапраекту «Беларусь непераможная». Ён створаны вядомым беларускім гісторыкам Уладзімірам Ліхадзедавым пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея і міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пазнаёміцца з гэтай ўнікальнай фота-экспазіцыяй можна на сайце міністэрства замежных спраў, дзе ў рамках аднаго калажа можна пабачыць і параўнаць даваенную Беларусь, яе ж, калі яна ляжала ў руінах пасля фашысцкай агрэсіі, і сучасную, адноўленую і квітнеючую. «Няхай гэты праект стане падставай для нас яшчэ раз задумацца аб уроках мінулага і аб тым, што мы можам зрабіць сёння для нашай агульнай лепшай будучыні», — заўважыў Ігар Назарук.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.