Вы тут

На «паліцах інтэлектуальнай кнігі» — чарговае папаўненне


Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу яе ўдзельнікі — рэктар Санкт-Пецярбургскага гуманітарнага універсітэта прафсаюзаў Аляксандр Запясоцкі і іранскі вучоны, дыпламат Санаі Мехдзі — перадалі свае кнігі («Культуралагічнае асэнсаванне актуальных праблем сучаснасці» і «Размовы пра будучыню, якой пакуль няма») рэктару БДУ Андрэю Каралю, такім чынам папоўніўшы не толькі бібліятэку галоўнага універсітэта Беларусі, але і так званыя «паліцы інтэлектуальных кніг». 


Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі адзначыў, што менавіта Аляксандр Запясоцкі ўвёў моду на «паліцы інтэлектуальнай кнігі». 

— На такой літаратуры і спецыялізуецца Санкт-Пецярбургскі гуманітарны універсітэт прафсаюзаў — гэта акумулятар ведаў, які выпускае вельмі вялізны аб’ём інтэлектуальных выданняў, акрамя таго там штогод арганізуецца такі буйнейшы міжнародны навуковы форум, як Ліхачоўскія чытанні. Адкуль мы і падхапілі гэтую задуму наконт «паліц інтэлектуальнай кнігі», — тлумачыць Ігар Бузоўскі. — У нашых кніжных магазінах ёсць пастаянная спецыфікацыя па аўтарах ці літаратура для дзяцей, а вось такога паняцця, як «паліцы інтэлектуальнай кнігі» у нас калісьці не было. Але ўжо каторы год у рамках кніжнай выстаўкі мы прэзентуем чарговыя навінкі такога кшталту. Хочацца, каб сёння акцэнт быў зроблены менавіта на інтэлектуальныя выданні для сучаснай аўдыторыі. 

Аляксандр Запясоцкі як культуролаг не змог не падзяліцца сваімі думкамі наконт падзей, якія адбываюцца сёння ў свеце. Асабліва ён выказаў заклапочанасць тым, што многія агульна прынятыя каштоўнасці зараз абясцэненыя на Захадзе, дзе наогул згублены фундаментальныя культурныя складнікі развіцця дзяржаў. Паўнацэнна зараз, на яго думку, развіваецца менавіта наша культура, якая базуецца на праваслаўі. Ён выказаў надзею, што заходняя Еўропа ў будучыні ўсё ж пераадолее тыя цяжкасці, якія перажывае цяпер. 

Іранскі госць Санаі Мехдзі прыемна здзівіў прысутных тым, што пачаў сваю гаворку... на беларускай мове: ён сказаў не толькі словы прывітання, але і як вельмі рады бачыць усіх тут. 

— Я даўно не быў у Мінску, таму для мяне гэта вялікая магчымасць больш даведацца пра вашу краіну і мець зносіны з імянітымі вучонымі і з беларускімі людзьмі наогул, — прызнаўся Санаі Мехдзі. — Кніжная выстаўка — гэта ў першую чаргу дыялог культур, бо мы ўсе, Расія, Іран, Беларусь — партнёры. У нас агульныя падыходы, агульнае разуменне сітуацыі ў свеце, таму менавіта тут адбываецца дыялог цывілізацый. Гэта тое, што зараз неабходна: наш свет зараз знаходзіцца не ў самай добрай сітуацыі, нам патрэбна яшчэ больш працаваць і яшчэ больш наладжваць дыялог паміж краінамі.. 

Варта нагадаць, што сёлета Іран — цэнтральны экспанент Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Мінску. 

— На выстаўцы наша краіна прадставіць самую розную літаратуру і, канешне, гэта не адзіная мая кніга, якая сёння прэзентанава, — іх значна больш на самыя розныя тэмы. Але самае галоўнае, што наведвальнікі выстаўкі змогуць яшчэ бліжэй пазнаёміцца ў Мінску з Іранам — нашай старажытнай цывілізацыяй, — дзеліцца меркаваннем спадар Мехдзі. — Асаблівасць нашай краіны ў тым, што яна знаходзіцца на Блізкім Усходзе, але мы ўжо мала гаворым так — цяпер больш прынята казаць Заходняя Азія. Нас яднае з Беларуссю столькі ўсяго! 

Рэктар БДУ Андрэй Кароль

Ігар Бузоўскі заўважыў, што кніга іранскага вучонага, дыпламата Санаі Мехдзі «Размовы пра будучыню, якой пакуль няма» выбрана для прэзентацыі і ў рамках самой выставы невыпадкова, бо гучыць вельмі актуальна цяпер.

Ірына ПРЫМАК

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.