Вы тут

Мінскія прызыўнікі сустрэліся з ваенным камісарам сталіцы


У Мінскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» прайшло мерапрыемства з прызыўнікамі, якое правёў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Завадскога раёна горада Мінска Андрэй Альшэўскі.


— Першым чынам хацелася, каб дзеці не баяліся Узброеных Сіл і разумелі, што ўсе мы жадаем жыць пад мірным небам. Бо гэта святы абавязак кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Сёння правялі сустрэчу так, каб кожны вучань змог без якой-небудзь сарамлівасці звярнуцца з пытаннем, якое яго хвалюе па гэтай тэме, — сказаў Андрэй Альшэўскі.

— Спорт і армія заўсёды адзіныя. Армія дае нам унутраную моц і энергію, упэўненасць у сённяшнім і заўтрашнім дне. Яе не варта баяцца, бо шмат каму ўсё адно давядзецца прайсці праз гэты шлях, пасля якога вас несумненна будуць паважаць, — дапоўніў старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя хакея на траве» Аляксандр Екіменко.

Апроч гэтага, ён расказаў дзецям сваю гісторыю і ўвёў іх у спартыўнае жыццё хакея на траве.

— Я як ветэран баявых дзеянняў у Афганістане першым чынам вітаю такія мерапрыемствы і лічу, што яны проста неабходны для нашай моладзі. Сённяшняя сустрэча прайшла з юнымі прызыўнікамі. Яе мэта — сфарміраваць у дзяцей адносіны да Узброеных Сіл, абароны радзімы і дапамагчы з выбарам войскаў, дзе яны б хацелі служыць, — расказаў дырэктар установы адукацыі «Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі» Алег Леўшуноў.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.