Вы тут

Намеснік міністра лясной гаспадаркі распавёў аб развіцці галіны


Аб планах па развіцці лясной гаспадаркі Брэсцкай вобласці і краіны ў цэлым расказаў журналістам перад пачаткам пашыранага пасяджэння калегіі Брэсцкага ДВЛГА намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Для лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці 2023 год быў даволі складаны. Так, да моманту ўводу санкцый з боку калектыўнага Захаду, наш асноўны рынак быў арыентаваны менавіта на краіны Еўропы. Аднак нягледзячы на складанасці, лясная галіна, у тым ліку і лясгасы Брэсцкай вобласці, змагла аператыўна пераарыентавацца, дыверсіфікаваць свае рынкі збыту і накіраваць іх у краіны Усходу і Сярэдняй Азіі», — адзначыў Уладзімір Крэч.

Паводле яго слоў, у цэлым 2023 год лясная галіна скончыла з вельмі нядрэннымі вынікамі, а галоўнае — была прадэманстравана эфектыўная работа, захаваны калектывы, узнята заработная плата. Таксама па асобных паказчыках, у прыватнасці па экспарце пілапрадукцыі, быў значна перавышаны ўзровень 2022 года.

«Планы на 2024 год у нас даволі амбіцыйныя. Гэты год мы пачынаем больш пазітыўна, чым папярэдні. У нас сёння дакладна праглядаюцца рынкі збыту практычна на ўсю прадукцыю, якую мы выпускаем. Ёсць планы на далейшае пераўзбраенне па лесанарыхтоўчай, лесакультурнай і дрэваапрацоўчай вытворчасці. таго, будзем паглыбляць апрацоўку прадукцыі. Сёння мы выходзім на стабільную работу, развіваемся, а таксама асвойваем новыя рынкі збыту і віды прадукцыі», — рэзюмаваў намеснік міністра лясной гаспадаркі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.