Вы тут

Як размаўляць з цяжкім і нервовым падлеткам?


Падлеткавы ўзрост — самы складаны перыяд для бацькоў і дзяцей. Трэба абазначаць межы для дзіцяці, але пры гэтым не страціць эмацыйную блізкасць і бацькоўскі аўтарытэт. Нажаль, не заўсёды гэта атрымоўваецца. Як знайсці агульную мову, дамовіцца і захаваць цёплыя і душэўныя адносіны?



Чаму падлеткавы ўзрост цяжкі? У падлеткавым узросце дзецям бывае няпроста: даводзіцца вытрымліваць каласальны стрэс. Адбываецца бурны рост арганізма, гарманальныя змены, перабудова цела. Да гэтага дадаецца вучэбная нагрузка, складанасці ўзаемадзеяння з аднагодкамі і дарослымі. Усё гэта робіць падлетка ўразлівым.

У колькі гадоў пачынаецца падлеткавы ўзрост? Згодна з тэрміналогіяй, якая прымяняецца ў ААН, падлеткі — асобы ва ўзросце 10–19 гадоў (ранні падлеткавы ўзрост — 10–14 гадоў; позні падлеткавы ўзрост — 15–19 гадоў). Яго называюць пераходным, бо ў гэты час чалавек пераходзіць ад дзіцячай мадэлі паводзін да дарослай. Акрамя таго, у гэты перыяд падлетак перажывае найсур’ёзныя фізіялагічныя змены.

У сучаснага падлетка адзначаецца ярка выяўленае імкненне да самастойнасці, сцвярджэнні свайго «Я».

Вонкава крызіс узросту можа выяўляцца ў:

  • Грубіянстве;
  • Утоенасці; падлетак саромеецца бацькоў і становіцца менш памяркоўным да фізічных праяў любові. Востра рэагуе на бацькоўскія жарты
  • Імкненні паступаць насуперак патрабаванню дарослых, ігнараванні заўваг, адыходзе ад зносін. Падлетак часам спецыяльна выпрабоўвае бацькоў на трываласць, правяраючы, што сыдзе з рук. 
  • Пагаршэнні вучобы, адсутнасці жадання рабіць хатняе заданне;
  • Праблемах з канцэнтрацыяй, арганізаванасцю, памятлівасцю. Падлетак хутчэй губляе цікавасць і пачынае сумаваць.
  • Уладкоўванні ў пакоі беспарадку і ігнараванні хатніх абавязкаў.
  • Патрабаванні павагі да яго асабістай прасторы, большай самастойнасці. Час з сябрамі і зносіны праз сац-сеткі падлетак цяпер шануе больш, чым зносіны з роднымі.
  • Падлетак становіцца заклапочаны сваёй знешнасцю. Імкнецца выглядаць больш па-жаноцку ці мужна.
  • Самакрытыцы, пошуках ў сабе недахопаў. У падлетка часта ўзнікае беспадстаўнае пачуццё трывогі, вагаецца самаацэнка і настрой.
  • Позна кладзецца спаць і вядзе начное жыццё.

Чаму падлеткі эмацыйна нестабільныя? Псіхолагі звязваюць гэта ў першую чаргу з біялагічнымі фактарамі:

  • Гарманальны ўсплёск
  • Перабудова арганізма
  • Палавое паспяванне

 Галоўная прычына нервовых зрываў падлеткаў — падвышаная эмацыйнасць, якая выклікана няспеласцю зон мозгу і гарманальная актыўнасць. Другі не менш важны чыннік — няўменне спраўляцца з эмоцыямі з дапамогай розуму. Як мы ўжо сказалі, фізіялагічны рост у гэты перыяд апярэджвае развіццё псіхікі. У некаторых выпадках эмацыйныя перапады могуць перарастаць у агрэсію. З-за змены знешнасці, гарманальнага фону кардынальна мяняюцца і паводзіны. Усё гэта прыводзіць да таго, што падлетак схільны да імпульсіўных учынкаў, да неўрозаў, трывожнасці, альбо апатыі.

Чаму падлеткі часам аддаюць перавагу адзіноце? Менавіта ў гэтым узросце адбываецца пераход на новую самасвядомасць: у дзіцяці развіваецца эмацыйная і пазнавальная сфера, яно пачынае разумець сябе, сваю ўнікальнасць і сваё месца ў гэтым свеце, адбываецца ўзбагачэнне ўнутранага свету. 

Два разы ў жыцці чалавека надыходзіць пераходны ўзрост і чалавек становіцца невыносным. У юнацтве падлеткі становяцца невыноснымі перад тым, як адысці ад бацькоў і пачаць самастойнае жыццё. Яны так даймаюць сваіх бацькоў, што тыя радыя таму, што яны сыдуць і пачнуць жыць асобна. Пры гэтым усе тонкія эмацыйныя сувязі рвуцца і з дзіцем ужо не балюча раставацца. Пяшчота вытанчаецца. Тое ж самае адбываецца і ў другім пераходным узросце – у старасці. Так прырода рыхтуе нас да апошняга развітання. Чым больш невыносны родны чалавек у апошнія гады жыцця, тым лягчэй развітанне. Застаецца толькі абавязак, а пяшчота знікае.

Калі падлетак хаміць і паводзіць сябе агрэсіўна, гэта прыкмета таго, што ён сталее, адлучаецца ад бацькоў, вучыцца прымаць самастойныя рашэнні. Так і праяўляецца сепарацыя.

Падлетак таксама праяўляе агрэсію, калі страшна, што яго не любяць, не разумеюць, што ён адзін у гэтым свеце. Калі ён не ведае іншага спосабу прыцягнуць увагу, калі не ўпэўнены ў сабе.

 Таксама розныя і формы праявы агрэсіі (слоўная, фізічная...).

Як правільна рэагаваць на грубіянства падлетка? 

  • Самае правільнае ў такім выпадку — праігнараваць сказанае. Няма сэнсу праяўляць да дзіцяці агрэсію. Не варта хвалявацца, агрызацца ці адчуваць віну, страх ці гнеў.
  • Не абражайце дзіця! Ні ў якім разе не адказвайце рэзкасцю на рэзкасць, крыкам на крык, грубіянствам на грубіянства. Наадварот, калі дзіця спрабуе грубіяніць, неадкладна спыняйце гутарку і прапануйце яму супакоіцца, толькі пасля гэтага працягвайце зносіны.
  •  Выбачэнні павінны быць шчырымі. Прыступаць да размовы лепш, калі і бацька, і дзіця супакоіліся;
  • Прасіць прабачэння трэба за дзеянні, а не за сябе ў цэлым.
  • Калі падлетак пачаў паводзіць сябе занадта ўзбудліва, трэба дапамагчы яму выплюхнуць эмоцыі максімальна цывілізавана. Таму не папракайце дзіця і не спрабуйце забараніць яму плакаць. 
  • Прызнайце яго эмоцыі, называйце іх сваімі імёнамі: гнеў, злосць, нянавісць, — але не асуджайце.

Не спрабуйце ўвесь час кантраляваць падлетка — важна даць самастойнасць і паказаць, што ён таксама вартая асоба. 

Павага — залог добрых адносін. Каб у вашых зносінах не ўзнікала праблем, падлетку, і ўсім чальцам сям’і неабходна ўсталяваць закон: не грубіяніць, не перабіваць, не лезці ў чужую гутарку. Гэта выконваць даволі проста, пры гэтым размаўляць стане лягчэй і прыемней. А яшчэ не давядзецца рабіць адзін аднаму заўвагі. 

Таксама варта зазначыць: не параўноўвайце сваё дзіця з іншымі! Гэта вельмі непрыемна чуць, калі аказваецца, што нейкі іншы чалавек лепшы за цябе, ды яшчэ твае мама і тата гэта адзначаюць.

Чаму падлеткі прыніжаюць іншых? Прычынай дэвіянтных паводзін у падлеткаў часцей за ўсё з’яўляецца цяжкая жыццёвая сітуацыя ўнутры сям’і: хатняе насілле, жорсткасць у сям’і, і неабавязкова ў адносінах да самога дзіцяці. Пастаянны стрэс, магчыма, алкагалізм ці іншыя праблемы бацькоў прыводзяць да назапашвання негатыўнай энергіі. Дзіцяці няма куды падзець сваю лютасьць, і ён зрывае яе на больш слабых — на жывёл, малодшых братоў ці сясцёр, аднакласнікаў і гэтак далей.

Як зразумець, што ў падлетка праблемы з нярвовай сістэмай? Вось найбольш частыя сімптомы:

  • Галаўныя болі;
  • Галавакружэння;
  • Болі ў спіне
  • Засмучэнні сну;
  • Апатыя, млявасць і нежаданне штосьці рабіць;
  • Раздражняльнасць;
  • Падвышанае пачуццё трывогі.

Каб умацаваць нервовую сістэму падлетка, неабходны паўнавартасны сон, своечасовае пераключэнне з аднаго віду дзейнасці на іншы, бо падлеткі хутка стамляюцца ад аднастайнай, манатоннай працы. Вельмі дапаможа спорт, рухомыя гульні на свежым паветры, выезды на прыроду. Важна аддаць перавагу больш актыўным заняткам, а не інтэрнэту і анлайн-гульням, якія пагаршаюць і эмацыйнае, і фізічнае здароўе. Але пры гэтым падлетку-фанату кампутарных забаў нельга забараняць іх абсалютна, бо гэта таксама стане нервуючым фактарам і толькі пагоршыць адносіны.​ Варта таксама прапанаваць падлетку прыёмы рэлаксацыі і самарэгуляцыі.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.