Вы тут

Хаменка наведаў Магілёўскую вобласць


Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка прыняў удзел у падвядзенні вынікаў дзейнасці за мінулы год Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінюста.


Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, міністр юстыцыі адзначыў, што гэты год аб’яўлены кіраўніком дзяржавы Годам якасці. «Адпаведна, прыярытэтнымі напрамкамі ў працы павінны стаць якаснае выкананне сваіх службовых абавязкаў, асабістая адказнасць за вынікі сваёй працы, пастаяннае павышэнне сваіх прафесійных навыкаў», — сказаў ён.

Паездка Сяргея Хаменкі ў Магілёўскую вобласць пачалася з наведвання аб’екта рэканструкцыі будынка, прызначанага для пашырэння плошчаў дзяржаўнага абласнога архіва. Міністр азнаёміўся з правадзімымі бягучымі работамі і планамі далейшага рамонту.

Наведваючы натарыяльную кантору № 1 Кастрычніцкага раёна Магілёва, кіраўнік ведамства абмеркаваў з натарыусамі пытанні забеспячэння належных умоў для работнікаў і наведвальнікаў.

Сяргей Хаменка таксама правёў прыём грамадзян у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва. Сярод пытанняў, з якімі сёння звярнуліся да міністра, — ільготы для грамадзян, прызнаных пацярпелымі ў рамках крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

Па даручэнні міністра гэта і іншыя звароты, якія паступілі ў ходзе асабістага прыёму, будуць старанна вывучаны для далейшага прыняцця адпаведных рашэнняў.

Прэв’ю: Мінімтэрства юстыцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.