Вы тут

Эпоха ва ўспамінах народнага пісьменніка


У галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 31 студзеня ў 16.00 адбудзецца прэзентацыя мемуараў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца.


Мікалай Чаргінец — беларускі палітык, народны пісьменнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін горда Мінска, уладальнік міжнародных прэмій, дзяржаўных узнагарод СССР, Рэспублікі Беларусь і іншых краін. 

Пісьменнік прадставіць 4 кнігі з цыкла аўтабіяграфічных раманаў «Цяжкія дарогі жыцця», а таксама падзеліцца фактамі сваёй багатай біяграфіі, якія ўвойдуць у наступныя выданні. У мемуарах народны пісьменнік расказвае пра свой лёс, пра тое, з чаго пачыналася яго самастойнае жыццё. На старонках кніг — успаміны аб сям’і, аб тых выпрабаваннях, якія выпалі яго родным і блізкім у перыяд фашысцкай акупацыі Мінска.

Мікалай Чаргінец — відавочца і ўдзельнік шматлікіх знакавых падзей, чалавек, у біяграфіі якога адлюстравана цэлая эпоха. У творах ён дзеліцца ўспамінамі аб сваёй шматграннай дзейнасці — як супрацоўніка органаў унутраных спраў, удзельніка вайны ў Афганістане, шмат увагі надае футболу. Выданні праілюстраваны фатаграфіямі, якія даюць магчымасць адчуць асаблівасці мінулага стагоддзя, убачыць вялікіх 
дзеячаў Савецкага Саюза, даведацца пра побыт савецкіх людзей. 

Да мерапрыемства будзе падрыхтавана выстаўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аўтар прадставіць рэдкія экземпляры сваіх кніг. У прэзентацыі прымуць удзел пісьменнікі, моладзь, а таксама героі кніг.

Марыя ЛІПЕНЬ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.