Вы тут

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся пазачарговы 45-ы з’езд ГА «БРСМ»


У аўторак, 9 красавіка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся пазачарговы 45-ы з’езд ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Цэнтральнай падзеяй сустрэчы стала выбранне 80 дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу з ліку кандыдатаў, якіх вылучылі тэрытарыяльныя арганізацыі Саюза моладзі.


Гэта выбары годных маладых людзей, якія на Усебеларускім народным сходзе, сёмым па ліку, але першым у новым канстытуцыйным статусе, будуць нараўне з членамі ўрада, дэпутатамі парламента, прадстаўнікамі рэгіёнаў вырашаць лёс Беларусі, адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў. Па яго словах, маладыя людзі сёння сапраўды актыўныя ў той грамадскай рабоце, якую яны здзяйсняюць кожны дзень у масавых мерапрыемствах, у індывідуальных сустрэчах, у новых стартапах у рамках праекта «100 ідэй для Беларусі». Так, у рамках з’езда прэзентавалі распрацоўку лічбавай тэхналогіі аднаго дотыку «YACARD» ад Яна Гулевіча, пераможца праекта «100 ідэй для Беларусі — 2022». У адзін дотык карткі са смартфонам дэлегаты стварылі індывідуальныя профілі, пасля чаго атрымалі доступ да іншых матэрыялаў. Распрацоўка стане важным крокам да фарміравання лічбавай платформы маладзёжнай арганізацыі як новай айчыннай віртуальнай камунікацыйнай пляцоўкі.

Гістарычнай падзеяй назваў 45-ы з’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў. «Тут прадстаўнікі самых розных узростаў і прафесій, якія за апошнія гады зарэкамендавалі сябе як сапраўдныя прафесіяналы і патрыёты нашай дзяржавы. І ім даверылі прадстаўляць калектывы, населеныя пункты, каб яны маглі ўпэўнена і адкрыта данесці іх пазіцыю, — адзначыў ён. — І самае галоўнае, што пасля Усебеларускага народнага сходу яны распавядуць пра тыя новаўвядзенні, якія будуць прымацца».

Фота дадзена прэс-службай БРСМ

Загаловак у газеце: Толькі разам і толькі наперад!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.