Вы тут

Праваслаўныя вернікі святкуюць Вадохрышча


Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Вадохрышча Гасподняе (Богаяўленне) — адно з вялікіх непераходных двунадзесятых святаў. Яно устаноўлена ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан, паведамляе БелТА. 


З Евангелля вядома, што Ян Хрысціцель, заклікаючы народ да пакаяння, хрысціў людзей у водах Ярдана. Ісус Хрыстос прыйшоў да Яна, каб хрысціцца, аднак той, лічачы сябе нявартым праводзіць абрад над Выратавальнікам, стаў утрымліваць яго, кажучы: «Мне трэба хрысціцца ад Цябе і ці Ты прыходзіш да мяне?» Але Ісус адказаў яму, што так належыць адбыцца праўдзе. Тады Ян падпарадкаваўся і хрысціў Ісуса.

Вядома, што пры хрышчэнні Збавіцеля Бог явіў сябе свету ў трох асобах свайго Бажаства: Бог Сын — Ісус Хрыстос прымаў хрышчэнне ў Іардане, Дух Святы сышоў на яго ў выглядзе голуба, Бог Айцец засведчыў Ісуса Хрыста голасам з неба «гэты ёсць Сын Мой умілаваны, у якім Маё ўпадабаньне». Таму Вадохрышча па-іншаму называюць Богаяўленнем.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.