Вы тут

Удумліва і з асалодай


Дзецям малодшага школьнага ўзросту адрасаваны зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў «Пачытаем пасля школы», які пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда». Кніга выдадзена па заказе Міністэрста інфармацыі Рэспублкі Беларусь. 


Пад адной вокладкай укладальнік Наталля Шчарбакова сабрала вершы і апавяданні Ядвігі Бяганскай («Цяжкая задача, «Сябры»), Эдзі Агняцвет («Хто пачынае дзень», «Параска і падказка»), Петруся Броўкі («Песня хлебу»), Артура Вольскага («Роднае слова»), Рыгора Ігнаценкі («Бабіна лета»), Барыса Сачанкі («Хлеб»). Усе апавяданні і вершы ўваходзяць у вучэбную праграму па прадмеце «Літаратурнае чытанне» для малодшай школы. Пра што ж расказваюць творы добра вядомых пісьменнікаў, кожны з якіх знаёмы чытачу не аднаго пакалення? Пра адказнасць і сяброўства, пра павагу да рабочых прафесій, пра тое, што значыць у жыцці чалавека родная мова. 

Апавяданні і вершы можна чытаць самастойна, а калі яшчэ хтосьці толькі засвойвае літары, то яму, пэўна, з задавальненнем прачытаюць сімпатычна аформленую кніжачку бацькі ці дзядуля альбо бабуля. Мастачка Святлана Стахоўская здолела намаляваць не проста ілюстрацыі, якія б суправаджалі мастацкія тэксты, а выбудавала святочны настрой, дапоўніла творчыя адкрыцці пісьменнікаў сваімі гаваркімі, шматзначнымі вобразамі, сваімі цёплымі і прыцягальнымі колерамі. 

Напрыканцы хацелася б заўважыць і тое, што кніга «Пачытаем пасля школы» праз знаёмства з кожным сваім творам дадасць у жыццё юных чытачоў удумлівасці і разважлівасці, а яшчэ знаёмства з ёю прынясе хлопчыкам і дзяўчынкам сапраўдную асалоду. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.