Вы тут

Талент жыць і ствараць


У сераду, 10 студзеня, на канале «Беларусь 3» згадаюць кампазітара Васіля Кандрасюка (1954–2013 г.), 70-годдзе якога будзе адзначацца сёлета. Аповед пра выдатнага ўраджэнца Брэстчыны будзе прадстаўлены тэлеаўдыторыі ў праграме «Кампазітары Беларусі».


Фота pexels.com

Кансерваторская адукацыя і талент дазволілі яму стаць легендарным тэатральным кампазітарам. Дзякуючы яму горад над Бугам займеў уласны гімн. А за сваю «Эпітафію героям Брэсцкай крэпасці» ён быў удастоены прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне». Нават Новы год некалькі гадоў запар жыхары нашай краіны сустракалі пад яго музыку. Талент будучага творцы бацькі заўважылі яшчэ ў раннім дзяцінстве, а ў сямігадовым узросце Васіль Кандрасюк напісаў сваю першую песню, прысвяціўшы яе роднаму гораду. Многія потым тлумачылі гэта, як знак лёсу...

Пра тое, якім было жыццё і творчы шлях кампазітара, якія творы ён пакінуў пасля сябе, расказваюць стваральнікі праграмы і людзі, якія былі знаёмы з Васілём Васільевічам і яго творамі. «Яго музыка заўсёды выклікала зваротную ўнутраную рэакцыю. Гэта прыкмета вельмі таленавітых і сур’ёзных кампазітараў», — дзеліцца ў кадры заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Пяткевіч. За трыццаць гадоў работы ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы кампазітар напісаў музыку да больш як 80 спектакляў. Стварыў таксама шмат песень, сярод якіх «Край мой крынічны», «Новы год» і іншыя. А якім ён быў для сям’і і сяброў, глядзіце ў выпуску «Кампазітараў Беларусі» на тэлеканале «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.