Вы тут

Гэта наш дом


Беларусам ёсць чым ганарыцца. І гэта не прапаганда. Гэта рэчаіснасць. Ну самі палічыце: супраць нас эканамічныя санкцыі — а ВУП падрос, нам замінаюць працаваць на рынках Еўропы — а мы істотна павялічылі тавараабарот, у тым ліку з вялікімі краінамі свету. А з суседняй Расіяй і ўвогуле сальда дадатнае. І гэта ўпершыню ў гісторыі нашых эканамічных стасункаў. А што датычыцца міжнароднай палітыкі, то ніхто, напэўна, не будзе аспрэчваць, што кіраўнік нашай краіны дэманструе проста найвышэйшы пілатаж. Беларускі борт нумар адзін столькі за мінулы год налятаў! І сёлета будзе не менш. Гучны голас ізаляванай Беларусі на ўвесь свет праўдзіва гучаў з планетарных трыбун. А лідар КНР Сі Цзіньпін увогуле адзначыў, што Беларусь і Кітай адказваюць за лёс новага свету. Што палацы арабскіх шэйхаў, што дзверы самітаў еўраазіяцкай інтэграцыі — адкрыты перад нашым Прэзідэнтам. Гэта відавочна.


Беларусам ёсць чым ганарыцца. Нават можна і не паглыбляцца ў геапалітыку і эканамічныя паказчыкі, дастаткова паглядзець навокал і будзе зразумела — беларусам ёсць чым ганарыцца. Вось як яскрава і аб гэтым заўважыў кіраўнік дзяржавы: «Няма міру без стваральнай працы і няма стваральнай працы без міру. Мы ж хочам і заўтра бачыць, як закаханыя пары становяцца сем’ямі, віншаваць бацькоў з нараджэннем малых, радавацца за сяброў і родных, якія дачакаліся ўнукаў і праўнукаў. Гэта і ёсць наш шлях — шлях стварэння, дарога даўжынёю ў жыццё, па якой мы ідзём дзень за днём. Мы ж хочам, каб і ў новым годзе ў кватэрах і дамах было ўтульна і цёпла, на сталах былі смачныя і карысныя прадукты, а за акном заўсёды адкрываўся від на дагледжаныя мірныя вуліцы, дзіцячыя пляцоўкі і зялёныя паркі. Мы хочам бачыць, як развіваюцца нашы гарады, а жыццё ў глыбінцы становіцца больш камфортным і сучасным».

Так, колькі яшчэ нас чакае тых перакрыжаванняў і выпрабаванняў на шляху нашай дзяржаўнасці. Апагеем самых страшэнных і жудасных іспытаў была Вялікая Айчынная. Таму людскасць таксама — гэта ўласцівасць нашага характару. Спачуванне і чуласць — характэрныя яго рысы. Асабліва зараз, калі так званая цывілізацыя навязвае нам камфармізм, індывідуальнасць і лічбавыя адносіны: грашовыя і усеабдымныя стасункі са штучным інтэлектам. А беларусы захоўваюць сваю людскасць. У адносінах і да моладзі, і да людзей у паважным узросце. Ці не заўважылі, што больш ніхто ў Еўропе не гаворыць пра старых людзей. Нібыта забаранілі казаць пра немаўлят і старых. У Беларусі — іншае. Гэта асабліва падкрэсліў кіраўнік дзяржавы: «Для нас важна быць здаровымі, бачыць, як дзеці з радасцю ідуць у дзіцячыя сады і школы, а ўчарашнія студэнты становяцца сапраўднымі прафесіяналамі. Важна ведаць, што нашы старыя, людзі, якія маюць патрэбу ў асаблівай апецы, акружаны клопатам і ўвагай. Таму дзякуй усім, хто аддае сябе без астатку найскладанейшай працы — з людзьмі, з дня ў дзень апраўдваючы давер мільёнаў сваіх суайчыннікаў».

Сотні і тысячы сцежак вядуць да грандыёзных мемарыялаў і велічных помнікаў. Мне здаецца, памяць пра Вялікую Айчынную па-беларуску ціхая. Кожнага трэцяга страцілі. Беларусы памятаюць сваіх вызваліцеляў. Таму і ганарымся, і дзякуем, і святкуем.

Вось словы Першага: «2024-ы — год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нас няма даты больш важнай. Адзначыць юбілей на належным узроўні, так, каб памяць аб героях таго часу жыла вечна, — справа гонару і гарантыя міру ў будучыні. Хутка гэтыя і многія іншыя падзеі імкліва ўварвуцца ў гісторыю краіны. Мы працягнем ствараць, захоўваючы і ўзбагачаючы сваёй творчасцю і талентам культурны здабытак, адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, засцерагаючы адвечныя традыцыі і каштоўнасці. Мы будзем рабіць усё, каб наша краіна стала яшчэ больш прыгожай, утульнай і моцнай».

Захопнікі з розных імперый і драпежнікі розных гатункаў пастаянна паласавалі нашу родную зямельку. А цяпер час араць ды сеяць зярняты стваральнай працы. Аляксандр Лукашэнка добразычліва ўзгадаў і тых, хто трымае ў руках мячы, і тых, хто не выпускае з далоняў арала: «Дзякуй вам, працаўнікі! Усім, хто кожны год літаральна вырывае ўраджай з палону непагадзі, корміць нас, апранае і вырабляе запатрабаваныя на сусветных рынках тавары, развівае навуку, тэхналогіі, праектуе і будуе. У мінулым годзе нас спрабавалі паставіць на калені, задушыць эканамічна... Але мы не проста выстаялі, мы ўсебакова развіваліся, рухаючыся да сваёй мэты! І мы можам зрабіць яшчэ больш, ведаючы, што жывем за надзейнай спіной усіх, хто аддана служыць Радзіме і любіць яе. Таму што няма мацнейшага стымулу да развіцця, чым упэўненасць у заўтрашнім дні і ўпэўненасць у бяспецы народа. Людзі ў пагонах, дзякуй вам за мір!»

Што ні кажы, а бяспека зараз — галоўная рыса моцнай дзяржавы. І брыдкі «мэйнстрым» да сілавікоў, які навязвалі нам у 2020-м, змяніўся добразычлівай удзячнасцю. Яны нават ролікі здымаць паспяваюць. Міліцыянеры віншуюць дзяцей, пагранічнікі жартаўліва затрымліваюць Дзеда Мароза (сэнс у тым, што нават казачная асоба граніцу не парушыць).

Але, каб зберагчы той спакой, беларусы павінны адказна падысці да электаральнай кампаніі. Трэба дакладна разумець, што мы будзем выбіраць не проста дэпутатаў, а людзей, якія павінны будуць адказваць на запыты часу. Ад захавання традыцыйнасці да эканамічнага. Не кажучы ўжо пра палітычны суверэнітэт. Святы і будні, радасць і прыемныя клопаты будуць заўжды, калі мы захаваем сябе, свой агульны дом і сваю сям’ю. Калі не забудземся пра сцежку да роднага парога, тады і краіна застанецца брамай неўміручасці. А як гэта зберагчы? Адказ на гэтае пытанне атрыманы ад Прэзідэнта — больш адказна ставіцца да сваіх абавязкаў. «Гэта наш дом. Для кожнага ён пачынаецца з роднага ганка і любімай сям’і, а для ўсіх разам, для адзінай нацыі становіцца непарушнай крэпасцю».

Яўген ПУСТАВОЙ

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.