Вы тут

Проста космас!


Люблю вучыцца. Апантана паглынаць веды — гэта як у спякоту прыкласціся да кубка з халоднай вадой — не адарвацца. Павага і прага да навукі — ад маці і, мабыць, ад беларускага характару. Само паветра нашай краіны спрыяе набыццю ведаў. Вельмі доўгі час нас «вучылі» бізуном і кулямі, а сёння мы паглынаем і ўзбагачаемся, намагаемся нарэшце набыць страчанае. А яшчэ павага да адукацыі — гэта прыкмета жывой нацыі. У нас усё наперадзе! Вось тая самая прыхільнасць да ведаў і адкрыла нам шлях да зорак.


Беларусы цягнуцца ўвысь, да сонца, да святла. Канешне, нашы карані ў роднай зямлі, і да яе мы ставімся з павагай — працавіта. Але нацыянальная душа беларуса патрабуе палёту. Ва ўсіх значэннях.

Нават не паспелі зарасці раны Вялікай Айчыннай, а нашы людзі пацягнуліся ў космас. З папялішчаў, з руін, з разрабаванай залітай крывёй зямлі праз няпоўныя дваццаць гадоў першымі дасягнулі касмічнай арбіты. Назавіце мне яшчэ адзін такі народ, які здолеў гэта. Беларусы і рускія — тады ўсе разам савецкія — пераадолелі гэтую неверагодную адлегласць. Узляцелі, сягнулі ў яшчэ нязведанае. Клімук і Кавалёнак былі героямі нашага часу і нашай зямлі. Шчырай Беларусі, дзе ўмелі радавацца любому новаму здзяйсненню і падзяляць радасць адно аднаго. Нашы ў космасе — гэта была дакладная прыкмета шчаслівага часу ўсёй краіны.

Цяпер Арцем'еў і Навіцкі, хоць на скафандрах расійскі трыкалор, памятаюць пра беларускія карані. Імкненне да вышыняў не выпаліць у душы нашага народа. Хаця спрабавалі. Прапаведнікі бытавога камфорту і аўтары ідэй рынкавага рэгулявання. Гэтыя ж заходнія адэпты спрабавалі па жывым адарваць нас ад рускіх. Можна шмат успамінаць і пісаць пра той час, калі неба над галовамі беларусаў было зацягнута хмарамі заходняга навальнічнага фронту. Але, дзякуй богу, распагодзілася.

І Беларусь зноў пацягнулася да зорак. Тады ад саламяных хат з земляной падлогай нашы дабраліся да арбіты. Цяпер — з разрухі 1990-х да вышынь дзяржаў касмічнага клуба. Гэта не толькі імідж, гэта высокі ўзровень развіцця краіны і чалавечага патэнцыялу. Нават душы. Калі ў краіне ёсць касманаўты, то грамадства не ачарсцвела. Не ўсе мараць быць бізнесменамі і коўч-менеджарамі.

А яшчэ, і гэта самае важнае, філасофія глабалізму не скалечыла свядомасць нашых людзей. Першая беларуская жанчына-касманаўт Марына Васілеўская — прадстаўніца пакалення новай фармацыі. Бортправадніца. Палёты і новыя гарады. Яе выбар — новыя далягляды і адвечная цяга беларускай душы да вечнага, да зорак.

Навука, як і космас, — гэта адначасова і пра вышыні чалавечага розуму, і пра велізарныя выдаткі. Толькі краі-
ны з паспяховай, моцнай эканомікай могуць дазволіць сабе ствараць спадарожнікі, абслугоўваць іх, валодаць геаінфармацыйнымі сістэмамі. Такая яна, наша Беларусь! Калі мы навучымся гэтым ганарыцца?! Невялікая Беларусь, ды ўдалая. А яшчэ не страціла сваё аблічча. Наша нацыянальная эканоміка не растварылася ў сферы паслуг, не пайшла па навязаным еўразонай лёкайскім шляху. Наша навука і адукацыя не скаціліся да прымітыўнага ўзроўню падрыхтоўкі парабкаў пад запыты заходніх паноў. Мы выбралі свой правільны шлях — да зорак. А гэта заўсёды праз церні.

А ці ёсць у гэтым палёце палітыка? Канешне. Спачатку трэба было ўзняцца над разрухай і безнадзейнасцю 1990-х, выруліць і трымаць курс падчас усеагульнай геапалітычнай турбулентнасці. Нездарма ж нашаму Першаму падарылі самалётны руль падчас наведвання Мінскага аўтарамонтнага. У гэтым і высокі сімвалізм, і прыземленыя дасягненні.

Не хочацца азмрочваць артыкул пра ўзвышанае ўспамінамі пра паўзуноў перад Захадам. Але такое было і ёсць. Як там: народжаныя поўзаць думаць не ўмеюць. Дык вось, уздыхальнікі па няўдалым беларускім майдане: параўнайце еўрапейскі шлях Украіны і наш — беларускі ў саюзе з Расіяй. Можна шмат казаць аб варыятыўнасці сцэнарыяў. Але ёсць канкрэтная выснова нават на прыкладзе космасу. Зяленскі пасылае сваіх жанчын гінуць у акопы за інтарэсы заходніх эліт, а наш Першы — беларусак у космас!

Народ спазнаецца па яго марах. У блакітных вачах беларусаў заўсёды адбівалася неба. Качэўнікаў вабілі чужыя жанчыны і багацці, вікінгаў — чужыя тэрыторыі, самых «цывілізаваных» прадстаўнікоў заходняй культуры — улада над светам. А мы заўжды цягнуліся да высокага і добрага.

Трэба разумець, што ў кожнага народа — свой шлях. 

У нас ён чысты, як і мары нашага народа. І гэта, што называецца матэрыялізацыя пачуццёвых асацыяцый. Мы зноў атрымалі чарговы імпульс да новых вяршынь. Гэта ж і пытанне якасці. Нашага стаўлення да сваёй справы, да людзей, да краіны. Якасці нашага ўнутранага чалавека. 

У нас ёсць будучыня, паколькі гучыць вечны покліч — да зорак! Калі зноў у модзе касманаўты, то і з пачуццём кансалідаванай нацыі і правільнымі арыенцірамі ўсё як мае быць. 

А калі ўвогуле казаць пра Беларусь, то наша краіна — проста космас!

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.