Вы тут

70-годдзе паэта, журналіста, перакладчыка Валерыя Грышкаўца


У Лапацінскай сельскай бібліятэцы-музеі А. Блока адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю паэта, журналіста, перакладчыка, эсэіста Валерыя Грышкаўца.


Павіншаваць юбіляра, успомніць славутых землякоў прыехалі госці з Пінска, Брэста і Лунінца.

Са словамі ўдзячнасці за доўгае і плённае супрацоўніцтва звярнулася да юбіляра дырэктар Пінскай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц Вольга Антанчук, якая перадала Ганаровую грамату аддзела культуры Пінскага раённага выканаўчага камітэта. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч ад імя старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча ўручыла Валерыю Грышкаўцу Грамату і віншавальны ліст ад калег па творчым цэху. Аглядальнік абласной газеты «Заря» Ірына Арлова павіншавала юбіляра ад імя Саюза журналістаў і абласной газеты, дзе доўгі час працаваў пісьменнік. Кіраўнік літаратурнага клуба «Пінчукі» Жанна Завацкая падзякавала паэту за вялікую кансультатыўную працу, падтрымку пачаткоўцаў і захаванне літаратурнай спадчыны рэгіёна. Пра тое, што не змяншаецца цікавасць да літаратурных здабыткаў, ішла гаворка і падчас экскурсіі па блокаўскіх мясцінах. Валерый Грышкавец, які цяпер працуе ў музеі А. Блока ў вёсцы Лапаціна, правёў гасцей дарогамі знакамітага паэта. Падчас экскурсіі і ўрачыстай цырымоніі абмяркоўвалі падзеі мінулага ў кантэксце сучаснага, згадвалі пісьменніка, літаратуразнаўцу, крытыка, публіцыста, аўтара кнігі «Палескія дні Аляксандра Блока» Мікалая Калінковіча.

Аб рабоце па захаванні спадчыны славутага земляка М. Калінковіча, даследчых, творчых поспехах лунінецкага краязнаўцы Таццяны Канапацкай распавяла ветэран педагагічнай працы, лунінчанка, член камісіі па мемарыялізацыі памяці Мікалая Калінковіча Наталля Казанкова. А легенда беларускага турызму, экскурсавод, складальнік незабыўных маршрутаў па Піншчыне Таццяна Хвагіна прэзентавала даведнік «Па мясцінах Першай сусветнай вайны на Піншчыне».

Таццяна АНАТОЛЬЕВА

Прэв’ю: oo-spb.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.