Вы тут

Не выкідваем навагоднюю ёлку!


У шэрагу еўрапейскіх краін пасля калядных свят адкрываецца вялікая колькасць пунктаў прыёму «выкарыстаных» ялінак, якія пасля збору з поспехам перапрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца для вытворчасці паперы і... угнаенняў. Аказваецца, святочныя ёлкі цалкам можна выкарыстоўваць у садзе і агародзе.


Спосаб № 1. Для расады

З дапамогай яловых галін можна прыгатаваць пажыўную сумесь для будучай расады. Калі заняцца гэтым адразу пасля святаў, то да моманту высадкі расады (да сакавіка) сумесь якраз саспее і стане найбольш каштоўнай.

Каб яе прыгатаваць, нарэжце дробна яловыя галінкі з іголкамі і змяшайце з садовым грунтам у суадносінах 1:1. Расада, якую вырасцілі з выкарыстаннем такой сумесі, лепш развіваецца, утварае дужую каранёвую сістэму.

Спосаб № 2. Ад хвароб і шкоднікаў

Сухая яловая сумесь можа абараніць практычна любыя расліны ў садзе. Яе выкарыстоўваюць супраць яблыневай і слівовай пладажоркі, розных відаў тлі і блох, шашолак і кляшчоў, лічынак каларадскага жука. Падыдзе яна і для прафілактыкі такіх хвароб, як шэрая гнілата і мучністая раса.

Для прыгатавання сухога парашка прапусціце яловыя галінкі з іголкамі праз мясарубку і добра высушыце. Можна перамалоць яловыя іголкі ў кавамолцы або з дапамогай блендэра. Захоўваць сухую сумесь трэба ў старанна закрытым кантэйнеры. Выкарыстоўваць можна ў сухім выглядзе (пасыпаць сумессю расліны) і ў выглядзе настою.

Спосаб № 3. Ёлка-шпалера

Калі вы жывяце ў доме, проста вынесіце зялёную прыгажуню ў сад і пакіньце там да вясны. Калі наступіць цяпло, трохі падрэжце тонкія галінкі, выдаліце іголачкі, якія ападаюць, уторкніце ў зямлю ў патрэбным месцы вертыкальна і пасадзіце вакол яе аднагадовыя расліны, якія віюцца. І ялінка ўлетку «зацвіце», атрымаўшы другое жыццё.

А таксама яловыя іголачкі можна выкарыстоўваць...

...для прыгажосці

Перад тым, як выкідваць елку, зрэжце з яе галінкі з іголкамі, змясціце ў тканінныя мяшочкі і заварыце ў гарачай ванне (як пакуначкі з гарбатай). Іглічныя ванны карысныя не толькі для скуры, але і для імунітэту.

...для здароўя

Таксама мяшочкі з ігліцай могуць спатрэбіцца для зімовых інгаляцый пры прастудных захворваннях. Ігліца славіцца сваімі антыбактэрыяльнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі.

А са ствала зялёнай прыгажуні можна зрабіць дэкаратыўныя штучкі, распілаваўшы яго папярок на кругляшы. Напрыклад, вось такія (на фота):

Дарэчы, іглічная падстаўка для гарачага пры судотыку з нагрэтай каструлькай або цёплай талеркай будзе аддаваць тонкі прыемны іглічны пах.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.