Вы тут

У Лагойску прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага савета ветэранаў


19 снежня на базе Лагойскага РАУС адбылося пасяджанне Рэспубліканскага савета Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў пад старшынствам саветніка Міністра ўнутраных спраў УІГС МУС Рэспублікі Беларусь Валянціна Патаповіча.


У рабоце пасяджання таксама прынялі ўдзел: начальнік упраўлення ідэалагічнай работы МУС палкоўнік міліцыі Антон Санкевіч, начальнік Лагойскага РАУС палкоўнік міліцыі Сяргей Лосіч, намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «МедыяВымяральнік» генерал-маёр міліцыі ў адстаўцы Уладзімір Шафарэнка, а таксама ганаровыя члены Рэспубліканскага савета ветэранаў, старшыні першых арганізацый ветэранаў.

— Лагойск нездарма выбран месцам правядзення сходу, бо на гэтай невялікай тэрыторыі пралілася кроў велізарнай колькасці ахвяр генацыду, — адзначыў Валянцін Патаповіч.

Першае пытанне сустрэчы прысвечана дзейнасці ветэранскіх арганізацый па праблеме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Старшыні савета першых арганізацый узялі на асаблівы кантроль выступленні ветэранаў перад навучэнцамі і моладдзю па гэтай тэме.

Пасля дэманстрацыі відэафільма па пытаннях генацыду выступілі намеснік пракурора Лагойскага раёна Мікіта Валюшко і ўдзельнік Рэспубліканскага савета, старшыня Брэсцкага абласнога савета ветэранаў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Радыюк, адказаўшы на хвалявальныя пытанні ўсіх зацікаўленых. 

Па другім пытанні выступіў кіраўнік упраўлення ідэалагічнай работы МУС Антон Санкевіч. Пра аказанне дапамогі ветэранам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС сіламі курсантаў, якія вучацца ў ведамасных навучальных установах, а таксама выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў.

Пазней прайшло абмеркаванне ўдзелу прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый у назіранні за ходам правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія адбудуцца 25 лютага 2024 г. Пра практыцы ўдзелу ветэранаў у выбарчай кампаніі расказаў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Віктар Пякарскі.

Аб падрыхтоўцы справаздач работы ветэранскіх арганізацый выступіў старшыня савета ветэранаў Мікалай Губскі. 

Таксама быў устаноўлены праект плана работы Рэспубліканскага савета на 2024 год і эскіз узнагароднага знака «За спрыянне ветэранскаму руху» да стагоддзя юбілею былога начальніка УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёра міліцыі Генадзя Пукова. Па дадзеным пытанні выступіў намеснік начальніка абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валерый Верамейчык.

Скончылася мерапрыемства ўскладаннем вянкоў і кветак да манумента ахвярам генацыду ва ўрочышчы Іванаўшчына Лагойскага раёна.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.