Вы тут

У Воранава прайшоў краязнаўчы форум


На Гродзеншчыне надаецца вялікая ўвага гісторыка-партыятычнаму выхаванню грамадства. Як прыклад — і ініцыіраванне Першага абласнога літаратурна-краязнаўчага форума «Воранаўскія чытанні». Актыўны ўдзел у гэтым сапраўды творчым, асветніцкім праекце прынялі пісьменнікі Гродзеншчыны: намеснік кіраўніка Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэт і крытык Дзмітрый Радзівончык, літаратуразнаўца кандыдат філалагічных навук Аліна Сабуць, паэт Уладзімір Руль і і іншыя літаратары. 


З прывітальным словам да ўдзельнікаў і арганізатараў форума звярнуўся старшыня Саюза пісьменннікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч:

«Дарагія сябры! Арганізатары і ўдзельнікі Першага абласнога літаратурна-краязнаўчага форума «Воранаўскія чытанні»! Дазвольце прывітаць усіх вас у знак такой важнай асветніцкай падзеі! Важнай для вашага раёна, важнай для Гродзенскай вобласці! І, несумненна, важнай для нашай роднай краіны!

Размова пра роднае, блізкае заўжды адбываецца ў кантэксце адкрыцця самых сакральных, самых фундаментальных ісцін нашага чалавечага жыцця. Нельга стаць патрыётам, нельга заставацца моцным і дзеяздольным грамадзянінам, сапраўдным будаўніком нашай дзяржавы і гуманістычнага грамадства без сілкавання тым, што з дзяцінства даюць чалавеку сям’я, родныя і блізкія людзі, роднае паселішча, веданне сваіх каранёў, следаванне гістарычным традыцыям. 

Выдатна, што шмат увагі на чытаннях аддадзена роднаму слову, мастацкай літаратуры, творчасці тых паэтаў, празаікаў, хто зараз жыве і працуе ў Воранава, Воранаўскім краі. З даўніх гадоў, з самых вытокаў прыгожага пісьменства слова з’яўляецца духоўным светачам у нашай дарозе да вялікіх здзяйсненняў! Ведаць літаратуру, шанаваць беларускае слова — гэта значыць пракладваць дарогу да ўсведамлення многіх і многіх светлых ісцін. 

Вы сабраліся ў пярэдадзень 2024 года. Крыху болей, як праз паўгода наша краіна будзе адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А яшчэ праз паўтара гады разам з усімі краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў — 80-годдзе Вялікай перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Быць моцнымі духам, стаць непераможным народам у вялікіх змаганнях нашым прашчурам дапамагала любоў да роднай зямлі, жаданне бачыць сваю старонку вольнай ад фашысцкіх супастатаў і іх прыспешнікаў. Памятайце пра сваіх гераічных, мужных папярэднікаў, пра тое, праз якое выпрабаванне, праз якое пекла здзекаў і генацыду ўсяго нашага народа прайшлі вашы прадзеды. І гэтая памяць дапаможа вам, дапаможа ўсім нам годна ісці па жыцці, годна займацца стваральнай працай, жыць у міры і згодзе, умацоўваць светлую будучыню нашай краіны!

Добрага ўсім вам плёну! І шырокай дарогі новай асветніцкай традыцыі на Гродзеншчыне — літаратурна-краязнаўчаму форуму «Воранаўскія чытанні»!»

Будзем спадзявацца, што ў літаратурна-краязнаўчага форума на старажытнай Воранаўскай зямлі сапраўды будзе доўгае жыццё. Добрыя справы і нараджаюцца дзеля таго, каб мець шырокі працяг. 

Раман СЭРВАЧ

Фота Аліны САБУЦЬ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.