Вы тут

Супрацоўнік НАН Вольга Масціцкая прымае ўдзел у навуковым эксперыменце «SІRІUS»


Згодна з інфармацыяй ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата НАН Беларусі, маштабны міжнародны ізаляцыйны навуковы эксперымент «SІRІUS» Scіentіfіc Іnternatіonal Research Іn Unіque terrestrіal Statіon (навуковае даследаванне ва ўнікальным наземным комплексе), які праводзіцца на базе Дзяржаўнага навуковага цэнтра Расійскай Федэрацыі «Інстытут медыка-біялагічных праблем Расійскай акадэміі навук», стартаваў у 2017 годзе і працягваецца па цяперашні час.


Фота: pixabay.com

Мэтай навуковых ізаляцыйных даследаванняў у наземным комплексе з’яўляецца мадэляванне важных падзей у ходзе працяглага знаходжання касманаўтаў на касмічнай станцыі і пры высадцы на іншую планету з мэтай вырашэння праблем медыка-біялагічнага забеспячэння палётаў у далёкі космас.

У рамках праекта «SІRІUS» у 2017–2021 гадах былі праведзены эксперыменты па ізаляцыі міжнародных экіпажаў у наземным комплексе «SІRІUS-17» працягласцю 17 сутак, «SІRІUS-19» — 4 месяцы і «SІRІUS-21» — 8 месяцаў. У склад экіпажаў уваходзілі даследчыкі з Расіі, ЗША, Германіі і ААЭ.

НАН Беларусі прымала ўдзел у падрыхтоўцы этапа «SІRІUS-19». Прадстаўнік НАН Беларусі, супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Данііл Дубар прайшоў конкурсны адбор, неабходныя даследаванні і быў залічаны дублёрам у асноўны экіпаж міжнароднага экіпажа наземнага комплексу, а таксама з’яўляўся кандыдатам для ўключэння ў экіпаж наземнага комплексу для васьмімесячнай ізаляцыі.

14 лістапада бягучага года ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем РАН пачаўся чарговы эксперымент «SІRІUS-23» па ізаляцыі экіпажа з шасці чалавек для імітацыі палёту на Месяц, які працягнецца 12 месяцаў, але ўжо без удзелу прадстаўнікоў ЗША (у красавіку 2023 года амерыканцы прыпынілі свой удзел у дадзеных эксперыментах).

У апошнім эксперыменце прымае ўдзел прадстаўніца Беларусі — Вольга Масціцкая (малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі), якая падчас эксперыменту таксама будзе праводзіць пэўныя навуковыя даследаванні ў інтарэсах шэрагу навуковых арганізацый НАН Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.