25 лістапада ў Барысаве, на батарэях, якія захаваліся з напалеонаўскіх часоў, правялі рэканструкцыю аднаго з этапаў баёў пры Бярэзіне, якія адбыліся 211 год таму.
Баі на Бярэзіне напрыканцы лістапада 1812 года сталі вельмі трагічным этапам рускай кампаніі Напалеона. Пры пераправе і ўзвядзенні мастоў, а таксама ў баях 26-29 лістапада Вялікая армія страціла па розных крыніцах ад 20 да 40 тысяч чалавек. Таму нездарма ў французскай мове захаваўся выраз C’est la Berezina, які абазначае велізарныя праблемы, кашмар.
Французскія часткі занялі Барысаў і пачалі будаваць пераправы цераз халодную ўжо раку. Авангард рускай арміі ўжо наблізіўся да Барысава, і 21 лістапада 1812 года на умацаваннях — батарэях, частка якіх захавалася дагэтуль, — адбылася бітва. У выніку рускія часткі захапілі ўмацаванні, выцесніўшы суперніка з горада. Менавіта гэты эпізод у памятным месцы і прадэманстравалі рэканструктары.
На фестываль прыехалі клубы рэканструкцыі з Беларусі і Расіі, якія прадстаўлялі і рускую, і французскую арміі. Раз-пораз гучалі, нават палохаючы некаторых гледачоў, гарматы. Пехотныя шыхты стралялі і бясстрашна сыходзіліся ў штыкавых атаках пад гукі барабанаў.
Нават мёрзлі і паміралі збоку вельмі натуральна, але насамрэч, канечне, рэканструкцыя тым і адрозніваецца ад сапраўдных ваенных падзей, што тут усе паміж сабою сябруюць, і ніхто ў выніку баталіі не пацярпеў!
Ганна РОВІНА
Фота аўтара
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.