Вы тут

Маленькая энцыклапедыя на кожны дзень


У выдавецтве «Беларусь» пабачыў свет адрыўны каляндар «Родны край» на 2024 год. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 


Традыцыя выдання календара «Родны край» мае ўжо не адно дзесяцігоддзе. У выпуску на 2024 год, як пераконваюць чытача выдаўцы, «прапануецца адправіцца <...> у падарожжа па беларускім краі... Каляндар дапаможа вам прасачыць юбілейныя даты вядомых суайчыннікаў — юбіляраў 2024 года: вучоных, пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, архітэктараў, што жылі ў розныя часы і ўславілі наш край. Значнае месца ў выданні адведзена традыцыйным абрадам і звычаям. Не засталіся па-за ўвагай і прадстаўнікі флоры і фаўны з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь...На старонках календара ёсць таксама рэцэпты прыгатавання страў нацыянальнай і сусветнай кухні... каляндар — маленькая энцыклапедыя на кожны дзень». 

Якія значныя гістарычныя, асветніцкія даты будуць адзначаць беларусы ў 2024-м..? 105 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — 2 студзеня. 95 гадоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — таксама 2 студзеня. А праз дзень, 3 студзеня, — у каляндары згадка пра тое, што сёлета спаўняецца 980 гадоў з пачатку будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора. А яшчэ ж — 920 гадоў з дня нараджэння Ефрасіннні Полацкай, легендарнай беларускай асветніцы. 8 студзеня — 100 гадоў з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Алеся Савіцкага (1924 — 2015). 13 студзеня — 125 гадоў з дня нараджэння Васіля Каржа, Героя Савецкага Саюза, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 17 студзеня — 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры Алеся Якімовіча (1904 — 1974). 30 студзеня — 80 гадоў з часу аднаўлення (1944) часопіса «Беларусь», які раней меў назву «Чырвоная Беларусь». 2 лютага — 75 гадоў з дня нараджэння Героя Беларусі Міхаіла Карчміта (1949 — 2004), які доўгі час паспяхова кіраваў аграрным прадпрыемствам «Сноў» Нясвіжскага раёна... 

Каляндар «Родны край» выдадзены тыражом 4 000 экзэмпляраў. І набыць яго можна ў кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» у Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.