Вы тут

Вечар памяці «Алесь Савіцкі — партызан, пісьменнік, франтавік і чалавек» прайшоў у Мінску


Сёння ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбылася тэматычная вечарына памяці «Алесь Савіцкі — партызан, пісьменнік, франтавік і чалавек», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка-франтавіка.


У ходзе мерапрыемства выступілі: першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Пазнякоў, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч, кандыдат педагагічных навук Уладзімір Макараў, паэты Андрэй Скарынкін і Аліна Легастаева, загадчык бібліятэкі Дома афіцэраў Віктар Паўлаў.

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах

Выступае старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Пазнякоў

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч

Вялікую цікавасць прысутных выклікала віктарына «Творчасць пісьменніка Алеся Савіцкага», якую правяла Соф’я Бянько.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, члены літаратурнага аб’яднання «Доблесць», курсанты ваенных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, сваякі пісьменніка.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, загадчык бібліятэкі Дома афіцэраў Віктар Паўлаў

Унук пісьменніка Яўген Рагажынскі з праўнучкай Стэфаніяй

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.