Вы тут

Магілёў прымаў фестываль «Залаты шлягер»


У апошнія дні кастрычніка Магілёў прымаў Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». Канцэрты і выставы, творчыя сустрэчы і маладзёжныя шоу-праграмы прайшлі на галоўных сцэнічных пляцоўках Прыдняпроўскага краю пад адкрытым небам. А здымачная група сацыякультурнага канала падрыхтавала для сваёй аўдыторыі тэлеверсіі асноўных канцэртных праграм.


І ўжо ў гэтыя выхадныя тэлеаўдыторыя «Беларусь 3» зможа атрымаць асалоду ад любімых некалькімі пакаленнямі песень. Так, у рамках фестывалю было запісано пяць канцэртаў з удзелам беларускіх і расійскіх зорак эстрады і бардаў, сімфанічных і народных аркестраў. Першыя з іх убачым ужо заўтра ў эфіры. Так, 4 лістапада канал пакажа праграму ўрачыстага адкрыцця «Залатога шлягера» з удзелам знакамітых артыстаў Беларусі і Расіі. У канцэрце пачуем выступленні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», заслужаных артыстаў Алены Ланской, Жанэт, Вольгі Ганчар, а таксама заслужаных артыстаў Расіі Ірыны Панароўскай і Сяргея Белікава, Таццяны Івановай і гурта «Комбинация», Аляксандра Дабранравава, ВІА «Лейся, песня», «Синяя птица» (Расія), Маура Менгалі (Італія) і іншых.

А 5 лістапада аматараў лірычнай песні чакае сольны канцэрт Аляксандра Драздова з легендарнага ВІА «Синяя птица». У выкананні многімі любімага артыста прагучаць хіты «Клён», «Кто тебе сказал?», «Синий иней», «Люди встречаются» і г. д. Не прапусціце паказ у нядзелю днём на сацыякультурным тэлеканале і сачыце за праграмай, бо працяг будзе.

Алена ДРАПКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.