Вы тут

Праект «Новыя людзі» стаў прызёрам ІX Фестывалю кіно і тэлефільмаў


Праект «Новыя людзі» тэлеканала «Беларусь 3» стаў прызёрам ІX Фестывалю кіно і тэлефільмаў духоўна-маральнага зместу «Святы Уладзімір» у Севастопалі.


Творчая скарбонка сацыякультурнага тэлеканала папоўнілася чарговай узнагародай: прыз ІІ ступені ў намінацыі «Праваслаўныя тэлепраекты» атрымаў выпуск, прысвечаны маладому беларускаму разьбяру Івану Гірвелю, які па-майстарску стварае з дрэва абразы і іншыя прадметы царкоўнай атрыбутыкі.

«Цыкл «Новыя людзі» — гэта галоўным чынам расповед пра тое, што папярэднічае поспеху, гартуе характар на доўгім шляху пераадолення сябе, — расказвае аўтар і рэжысёр праекта, намеснік дырэктара «Беларусь 3» Надзея Габец. — Нашы героі — сапраўдныя маладыя таленты, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Тэатр, музыка, харэаграфія, жывапіс, літаратура — яны арганічна развіваюцца ў розных кірунках, дабіліся і працягваюць дабівацца значных поспехаў. І таму адчуваеш гонар за магчымаць пазнаёміць не толькі беларусаў, але і замежных гледачоў з нашай таленавітай моладдзю».

Цыкл «Новыя людзі» ствараецца за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту і выходзіць у эфіры штотыдня. Архіў выпускаў праграмы заўсёды даступны на YouTube-канале «Беларусь 3».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.