Вы тут

Трэнды гэтай восені падштурхоўваюць зрабіць свой вобраз цікавейшым


Таннасць, практычнасць, універсальнасць — вось галоўныя патрабаванні многіх жанчын да верхняй дэмісезоннай вопратцы. Трэнды гэтай восені падштурхоўваюць зрабіць свой вобраз цікавейшым, дадаць у яго нешта нечаканае для сябе, што дазволіць на пэўны час забыцца пра свой пашпартны ўзрост.

Што будзе найбольш актуальным да наступлення вялікіх халадоў, на якія прадметы гардэроба варта звярнуць увагу — пра гэта расказала дызайнер, магістр мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Марына Машэда.


Фота: pexels.com

Скураныя курткі, пінжакі, паліто

Гэта дастаткова ўніверсальныя рэчы, якія застануцца папулярнымі на працягу некалькіх сезонаў і праслужаць дастаткова доўга яшчэ і таму, што якасць штучнай скуры стала прыкметна лепш. Увосень-2023 у трэндзе вырабы з матэрыялу з эфектам «заношанасці».

Курткі-бомберы

На піку папулярнасці мадэлі з ушытымі каўнярамі — трыкатажным або каўняром-стойкай. Актуальная даўжыня такіх куртак — да сярэдзіны ягадзіц або да сярэдзіны сцягна. Тыповае адзенне амерыканскіх лётчыкаў упэўнена ўвайшло ў штодзённы гардэроб і вось ужо які год не здае сваіх пазіцый. У гэтым сезоне вытворцы прапануюць калекцыі з розных матэрыялаў.

Мотакуртка

Яна прадугледжвае смеласць, нават эпатажнасць у падыходзе да выбару адзення, а таксама наяўнасць шэрагу іншых рэчаў (пэўных джынсаў, штаноў, абутку і г. д.), каб стварыць гарманічныя вобразы.

Сцёганая куртка

Паступова яна сыходзіць з лідзіруючых пазіцый. Але мадэлі з геаметрычнай сцежкай і наяўнасцю пояса ў якасці дадатковага элемента застаюцца актуальнымі.

Курткі і паліто аверсайз

Яны па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі. У трэндзе мадэлі з некалькі прыталеным сілуэтам, не празмернага аб’ёму.

Пінжак-паліто

Калі такі выраб выкананы з няшчыльнага матэрыялу, то яго можна насіць і восенню як верхняе адзенне, і зімой пры надыходзе сапраўдных халадоў як «другі слой» пад футра, дублёнку. Выдатна выглядае са штанамі, джынсамі, спадніцамі. А вось з сукенкай – не заўсёды, трэба ўмець камбінаваць, падбіраць такія мадэлі, каб спалучэнне выглядала стыльна, цікава, арганічна, не стварала ўражанне нядбайнасці, дысанансу.

Куртка-паліто

У гэтым сезоне ў модзе скарочаны варыянт з палітовых ваўняных тканін, пераважна нейтральных колераў. Да такога верхняга адзення можна лёгка падабраць рэчы і стварыць розныя вобразы.

Камізэлька з плашчавой тканіны

Уцепленыя сінтэпонам, яны выглядаюць маладзёжна, спартыўна, дэмакратычна. Вельмі зручны элемент гардэроба на міжсезонне, якому аддаюць перавагу аматары спартыўных заняткаў на свежым паветры, тыя, хто шмат часу праводзіць за рулём аўтамабіля або працуе ў прахалодных памяшканнях.

Дублёнчатая камізэлька

Выглядае больш рэспектабельна ў параўнанні са звыклай камізэлькай з плашчоўкі. З ёй можна скласці арыгінальны вобраз.

Класічнае паліто максі

У ім вы па-ранейшаму будзеце выглядаць сучасна. Пры яго выбары заўсёды варта арыентавацца на ўласны камфорт: у кожнага сваё індывідуальнае «максі». Каб паліто магло праслужыць некалькі сезонаў і захавала знешні выгляд, абавязкова звяртайце ўвагу на склад тканіны: працэнт шэрсці ў ёй павінен быць большы за палову.

Калі адчуваеш дыханне зімы

— Амаль кожны год здараюцца перыяды, калі ў дэмісезонных куртках і паліто ўжо халаднавата, а ў натуральных футрах і дублёнках яшчэ горача. На такія дні падыдуць ваўнянае паліто, дублёнка са штучнай скуры або дэмісезонны пухавік, — адзначае Марына Машэда.

Колеры-фаварыты восені-2023

Як вядома, колер гэтага года — viva magenta (мікс малінавага і яркага чырвонага). І на восень-2023 сусветная мода прапануе вельмі жыццярадасную гаму: чырвоны, аранжавы, далікатны персікавы, ружова-фіялетавы, жоўты, ярка-зялёны, блакітны, базавыя нюдавыя адценні.

Безумоўна, гэта не догма. Рэчы трэба выбіраць таго колеру, да якога ляжыць душа. Ёсць аматары чорнага, а ёсць тыя, для каго жоўтае ці чырвонае восеньскае паліто — якраз тое, што трэба, каб падняць настрой і адчуваць сябе «на грэбні хвалі». Асаблівасць гэтай восені яшчэ ў тым, што модная індустрыя прапануе шмат манахромных вобразаў.

Май на ўвазе

Каб правільна выбраць верхняе адзенне, яго рэкамендуюць прымяраць не на летнія лёгкія рэчы, а на швэдры, пуловеры, джэмперы, без якіх не абысціся ў халодныя восеньскія дні.

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.