Вы тут

Прафсаюзы «З дабром і павагай» да ветэранаў працы


Такую акцыю Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі традыцыйна ладзіць да Дня пажылых людзей. Для людзей, якія сышлі ў заслужаны адпачынак арганізуюць экскурсіі па прадпрыемствах, дапамогу ў бытавых пытаннях, сустрэчы з працоўнымі дынастыямі, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы, сустрэчы старэйшага пакалення з моладдзю.


Падобныя акцыі — толькі частка работы з ветэранамі, расказалі ў прэс-службе ФПБ. Сёння абсалютная большасць калектыўных дагавораў прадпрыемстваў і арганізацый утрымлівае абавязковы раздзел па аказанні ўсебаковай падтрымкі работнікам, якія выйшлі на пенсію. Напрыклад, матэрыяльныя выплаты і падарункі да юбілеяў, прафесійных і іншых свят, дапамога ў аздараўленні і лячэнні, дастаўка прадуктаў і паліва.

— Падтрымка тых, хто сышоў на заслужаны адпачынак, клопат і ўвага да людзей старэйшага пакалення — заўжды будуць абавязкам для прафсаюзаў. Пенсіянеры павінны заўжды быць у полі зроку сваіх прадпрыемстваў і прафсаюзных камітэтаў. Гаворка не толькі пра матэрыяльную падтрымку, якая, безумоўна, аказваецца, аднак не менш важна проста пабыць побач, ведаць пытанні і праблемы людзей, аказваць адрасную дапамогу. А напярэдадні свят цеплыня сустрэч і розных актыўнасцяў асабліва неабходныя, — перакананы ў прэс-службе ФПБ. — Кожнае прадпрыемства і арганізацыя далучаюцца да гэтай работы. Брэсцкі мясакамбінат, напрыклад, правядзе для сваіх былых супрацоўнікаў экскурсію на адным з прадпрыемстваў холдынгу: новым зернесушыльным комплексе, абноўленай малочна-таварнай ферме і ў аўтапарку. Усіх запрошаных запросяць таксама на дэгустацыю прадукцыю і пакажуць ім канцэртную праграму. Прадпрыемства «Магатэкс» таксама арганізуе для пажылых экскурсію, прапануючы азнаёміцца з сучаснай вытворчасцю тым, хто шмат гадоў аддаў лёгкай прамысловасці і бачыў розныя этапы арганізацыі, якая сёлета адзначае 50-годдзе. Без увагі не застануцца і ветэраны педагагічнай працы — практычна ў кожнай навучальнай установе ладзяць цёплыя сустрэчы.

Акрамя таго, ФПБ, беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў і маладзёжнае грамадскае аб’яднанне вядуць сумесную работу па павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароненасці людзей старэйшага пакалення, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, працягваюць удасканальваць і развіваць шэфскую дапамогу ветэранам вайны і працы, адзінокі пажылым людзям.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.