Вы тут

У Скарынаўскіх днях у Полацку ўдзельнічае дэлегацыя СПБ


Полацкі райвыканкам, які з’яўляецца галоўным арганізатарам Скарынаўскіх дзен у горадзе на Дзвіне, запрасіў да ўдзелу ў традыцыйным свяце і вялікую групу літаратараў са складу членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. 


У Полацк са сваімі вершамі, новымі творамі, кнігамі выправілася вялікая творчая каманда з Мінска. Удзел у Скарынаўскіх днях 15 верасня прымуць старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, вядомы паэт і публіцыст, кіраўнік Полацкага зямляцтва Навум Гальпяровіч, паэт, перакладчык, рэдактар аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва» Рагнед Малахоўскі, дзіцячы пісьменнік Дзмітрый Мікалаеў, літаратуразнаўца доктар філалагічных навук Валерый Максімовіч, добра вядомая ў краіне дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая. У Полацку яны прымуць удзел у цэлым шэрагу мерапрыемстваў, прачытаюць свае вершы, сустрэнуцца з чытачамі на розных пляцоўках. 

У гэты ж дзень у Полацку будуць падведзены вынікі конкурса на прысуджнне Літаратурнай прэміі Алеся Савіцкага. Імя лаўрэата сёлетняга года стане вядома літаральна праз некалькі гадзін. Сярод ранейшых лаўрэатаў Літаратурнай прэміі Алеся Савіцкага — паэт Навум Гальпяровіч, краязнаўчы пісьменнік Віктар Карасеў. 

Сяргея ШЫЧКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.