Вы тут

Аб чым раскажа часопіс «Алеся» ў верасні?


Жанет: «Я артыстка і павінна здзіўляць!»

«Людзей заўсёды цікавіць, як прадстаўніца шматдзетнай сям’і змагла дабіцца поспеху ў жыцці. Сваім прыкладам я стараюся паказаць хлопчыкам і дзяўчатам з такіх сем’яў, што ў жыцці магчыма ўсё! Калі верыць у сябе і ісці наперад, нягледзячы ні на што!» — кажа Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, спявачка Жанет.

Пра тое, у гонар каго ёй далі такое незвычайнае імя, пра мужа — аднаго з мацнейшых людзей Беларусі Паўла Сароку, пра тое, як двойчы спявачка выратавала жыццё незнаёмым, а таксама пра іншыя цікавыя і малавядомыя факты вы даведаецеся, прачытаўшы інтэрв’ю з Жанет на старонках «Алесі». 


Альбіна Пажаева: «На пенсіі жыццё толькі пачынаецца» 

У рубрыцы «Жаночая сіла: змяняць, ствараючы» вас чакае сустрэча з намеснікам старшыні ветэранскай арганізацыі Партызанскага раёна Мінска Альбінай Пажаевай. У свае 83 гады жанчына танцуе, спявае, грае на гітары і выступае на канцэртах. Займаецца валанцёрствам: дапамагае ветэранам і дзецям. А яшчэ сочыць за модай і ведае 80 спосабаўпрыгожа завязваць шалік. Пра сакрэты яе непадуладнасці ўзросту і жыццярадаснасці, пра тое, як пасля складаных аперацый яна сама жыве напоўніцу і натхняе сваім прыкладам іншых, чытайце ў гутарцы з гэтай цікавай жанчынай, адной з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2022». 


Каміль Камал: «Свет без жанчыны, як дом без дзвярэй» 

«Сям’я — гэта і праца, і вялікая адказнасць. Абодва, мужчына і жанчына, адказныя за трываласць свайго саюза. „Жонка“ ў даслоўным перакладзе з азербайджанскай мовы значыць „сябар жыцця“. Той, хто знайшоў сябра жыцця, — шчаслівы чалавек», — упэўнены мастак Каміль Камал.

Яго бацькі — азербайджанцы, нарадзіўся ён у Грузіі, а сям’ю стварыў у Мінску, дзе і жыве ўжо сорак гадоў. Для мастака такая біяграфія — унікальны шанец злучыць у сваёй творчасці культурныя традыцыі Беларусі і Усходу.

Сваімі развагамі пра жыццё, мастацтва, жанчын і каханне Каміль Камал падзяліўся з чытачамі часопіса. 


Каб знайсці кагосьці... Гатовы ўвесь свет ты абыйсці?

Хто не марыць сустрэць чалавека, з якім будзеш па-сапраўднаму шчаслівы? Чаму шмат у каго гэта не атрымоўваецца? Дзе і як сёння лепей знаёміцца? Пра што трэба памятаць, калі хочаш, каб пасля першага спаткання было і другое? Якіх спадарожнікаў жыцця сёння жадаюць бачыць побач з сабой жанчыны? І пры якіх умовах можна выбудаваць шчаслівыя працяглыя адносіны? Пра гэта — гутарка з псіхолагам Наталляй Свірыдавай.


Ад цяпла дабра не чакай?

Аб новым фактары рызыкі, які адбіваецца на нашым псіхічным самаадчуванні, распавёў нейрахірург, навуковы супрацоўнік аддзялення пухлін галаўнога мозгу РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. Н. М. Аляксандрава, выкладчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі БелМАПА Гарбанніджад Гумен Гушанг. 


Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Здаецца, час жорсткіх правілаў і патрабаванняў да знешняга выгляду адышоў у нябыт. Сучасны свет моды ўсё больш памяркоўна ставіцца да таго, як чалавек апрануты. І ўсё ж такі сустракаюцца памылкі, якія відавочна паказваюць адсутнасць густу і псуюць наш вонкавы выгляд. Чаго ў сваім гардэробе лепш пазбягаць, каб не выглядаць недарэчна? На якія памылкі, промахі сучаснікаў у адзенні звяртаюць увагу спецыялісты? Сваімі назіраннямі на гэты конт дзеліцца дызайнер, магістр мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Марына Машэда.

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.