Вы тут

Качанава: Беларусь і Узбекістан зацікаўлены ў абмене вопытам у сферы адукацыі


Беларусь і Узбекістан зацікаўлены ў абмене вопытам у сферы адукацыі, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.


«У Беларусі шмат увагі надаецца сацыяльным пытанням і перш за ўсё адукацыі. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адукацыя — гэта аснова ўсяго. І мы разумеем, што гэта сапраўды так, бо гэта — будучыня, — сказала Наталля Качанава. — Мы вельмі рады, што складваюцца добрыя адносіны паміж ВНУ нашых краін, павялічваецца колькасць дзяцей, якія прыязджаюць да нас вучыцца з Узбекістана».

«Па ўсіх напрамках у нас ёсць дагаворныя адносіны, падпісаны пагадненні, — дапоўніла спікер. — Сёння мы абменьваемся вопытам у сістэме адукацыі».

Сёння парламенцкая дэлегацыя Узбекістана наведала Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. У час сустрэчы абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва нашых краін у сферы адукацыі.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка — вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі нацыянальнай сістэмы педагагічнай адукацыі, якая забяспечвае падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі; найбуйнейшы навучальны і навукова-метадычны цэнтр, здольны ствараць новыя псіхолага-педагагічныя веды, распаўсюджваць і выкарыстоўваць іх для ўдасканалення якасці адукацыі. На дадзены момант ВНУ выступае адзіным вучэбна-навукова-метадычным комплексам, які з’яўляецца найбуйнейшым цэнтрам нацыянальнай сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.