Вы тут

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была настроена па-сяброўску, па-братэрску ў адносінах да ўзбекскага народа


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністарм замежных спраў Узбекістана Бахціёрам Саідавым. У гэтыя дні дэлегацыя Узбекістана на чале з міністрам з афіцыйным візітам знаходзіцца ў нашай краіне. 


Фота: БелТА

Перад краінамі стаяць сумесныя амбіцыйныя мэты

На пачатку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за гасцінасць, якую праявіў ўзбекскі бок падчас яго візіту ў гэту краіну ў 2024 года. «Прашу яшчэ раз перадаць мае самыя добрыя пажаданні і падзяку майму сябру Шаўкату Мірамонавічу за той час, які я правёў у гасцях у вас ва Узбекістане», — сказаў ён. Беларускі лідар нагадаў, што падчас таго візіту бакі паставілі перад сабой амбіцыйныя планы дасягнуць абаротаў гандлю да мільярда долараў. Па выніках 2023 года тавараабарот паміж Беларуссю і Узбексітанам дасягнуў 565, 7 мільёнаў долараў. 

«Я думаю, што ў нас часу няма для таго, каб некуды адыходзіць, ды і не трэба. Мы гатовы да таго, каб выканаць сваю ролю. Спадзяюся, што і Узбекістан прыкладзе максімум намаганняў для таго, каб вырашыць гэту праблему», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Прэзідэнт таксама падзякаваў узбекскім партнёрам за падтрымку Беларусі на шляху да яе членства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Асобна Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра стварэнне сумесных прадпрыемстваў, што таксама абмяркоўвалася падчас яго візіту ва Узбекістан.

«Давайце будзем прадметна ў гэтым напрамку працаваць. Мы ў гэтым зацікаўлены, у нас ёсць што прапанаваць Узбекістану. Аб гэтым вельмі шмат казалі. Думаю, што, будучы тут у Беларусі, калі вы захочаце паглядзець нашыя нейкія прадпрыемствы, калі ласка, мы арганізуем вам у любы час наведванне любога прадпрыемства на тэрыторыі Беларусі, каб вы маглі пераканацца, што яго прадукцыя прымальная для ўжывання ва Узбекістане. — прапанаваў Прэзідэнт. — Хачу, каб вы разумелі, Беларусь заўсёды была настроена па-сяброўску, па-братэрску ў адносінах да ўзбекскага народа, вы можаце не сумнявацца, што так будзе заўсёды. Я часта кажу, што мы вельмі падобныя сваёй працавітасцю, патрыятычнасцю, стаўленнем да сваёй дзяржавы. Таму давайце будзем выконваць дамоўленасці, якія мы тады дасягнулі ў Ташкенце».
 

Адносіны Узбекістана і Беларусі маюць беспрэцэдэнтна высокі характар

У сваю чаргу Бахціёр Саідаў перадаў беларускаму лідару шчырыя словы прывітання, павагі ад Прэзідэнта Узбекістана. «Той візіт, які быў здзейснены вамі ва Узбекістан, — гэта гістарычны візіт. І падчас гэтага гістарычнага візіту мы атрымалі даручэнні з боку нашых лідараў для таго, каб узняць на больш высокі ўзровень адносіны Узбекістана і Беларусі ва ўсіх кірунках. Як вы сказалі, сёння адносіны Узбекістана і Беларусі маюць беспрэцэдэнтна высокі характар. Гэтаму залог — палітычная воля нашых кіраўнікоў. З нашага боку, з боку міністэрстваў замежных спраў будзе праведзена ўся адпаведная работа для таго, каб ажыццяўляць усе дамоўленасці, якія былі дасягнуты падчас вашага гістарычнага візіту ва Узбекістан», — запэўніў міністр.
Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.