Вы тут

У Гарадку святкуюць XXX Дзень беларускага пісьменства


Дзень беларускага пісьменства ў 30-ы раз збірае дзеячаў розных відаў мастацтваў, навукоўцаў, спартсменаў, журналістаў з усёй Беларусі. Свята будзе праходзіць у Гарадку 2-3 верасня, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Асноўнай тэмай з’яўляецца юбілей Дня пісьменства. Сімвалічным стала месца правядзення свята (Віцебская вобласць) — тры дзесяцігоддзі таму ён упершыню прайшоў у Полацку, які за гэты час тройчы быў сталіцай гэтага мерапрыемства. Сёлета эстафету прыняў Гарадок.

Брэндам Гарадоцкага раёна з’яўляецца галоўны герой паэмы «Тарас на Парнасе», напісанай Канстанцінам Вераніцыным — выхадцам гэтай зямлі. У райцэнтры пройдзе фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», прысвечаны творчасці выбітнага беларускага паэта.

Важнымі тэмамі Дня пісьменства стануць таксама Год міру і стваральнай працы, 80-годдзе вызвалення мястэчка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра. Акрамя таго, пачнуцца мерапрыемствы, якія прысвечаны 20-годдзю праекта «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага». Таксама асаблівасцю сёлетняга мерапрыемства стануць выставы ўсіх гарадоў, былых сталіцамі Дня беларускага пісьменства.

Госці свята змогуць пазнаёміцца з вядомымі сучаснымі літаратурнымі дзеячамі, падтрымаць выступленні юных чытальнікаў, якія сталі фіналістамі рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка», наведаць розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, у тым ліку маладзёжныя, выставы, прэзентацыі кніг і праектаў, «Фестываль кнігі і прэсы», кінапаказы.

Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства адбудзецца сёння ў 20.00. Яго неад’емнай часткай стане ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу"Нацыянальная літаратурная прэмія".

Працягнецца свята 3 верасня тэматычнымі выставамі, прэзентацыямі, працай інтэрактыўных пляцовак. Таксама гасцей Гарадка чакае кулінарны фестываль «Мара гурмана».

Урачыстае закрыццё знакавага мерапрыемства пройдзе ў 14.00 на галоўнай плошчы райцэнтра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.