Вы тут

Як хутка ўліцца ў школьны рытм пасля канікулаў? Расказвае псіхолаг


У першыя часы вучобы дзіцяці трэба прывыкаць да многіх змен (асабліва першакласнікам): школьны рэжым, зносіны з аднакласнікамі і настаўнікамі, новыя веды. Таму і адаптацыю да школы трэба ацэньваць па сукупнасці ўсіх гэтых паказчыкаў. Паколькі тэмп адаптацыі індывідуальны, дзіцяці неабходна дапамога дарослых. Няўдача можа прывесці да развіцця комплексаў і страхаў у дзіцячым узросце, нізкіх адзнак. І бацькам неабходна разумець усю адказнасць гэтага перыяду, які важны для псіхічнага развіцця дзіцяці. Як жа хутка ўліцца ў школьны рытм пасля летніх канікулаў?


За лета ваша дзіця хутчэй за ўсё абвыкла класціся спаць у зручны для яго час. Пачатак вучобы, вядома ж, дапаможа вярнуцца ў патрэбны графік, але ў першы тыдзень, пакуль арганізм адаптуецца да новых умоў, будзе нялёгка. Асабліва, калі вы загадзя не паклапаціліся пра гэта і не дапамаглі дзіцяці падрыхтавацца да школьнага рэжыму. І вы павінны гэта разумець і ўлічваць.

Колькі доўжыцца адаптацыя да школы? Адаптацыя да школы — перыяд прыстасавання дзіцяці да школьных умоў.

Псіхолагі называюць прыкладныя тэрміны адаптацыі – ад 5 тыдняў.

Якія асноўныя цяжкасці адаптацыі дзяцей да школьнага жыцця? У адаптацыйны перыяд дзеці могуць стаць больш трывожнымі, нясмелымі ці, наадварот, празмерна шумнымі, клапатлівымі. У іх можа знізіцца працаздольнасць, яны могуць стаць непамятлівымі, неарганізаванымі, часам парушаецца сон і апетыт. У некаторых дзяцей з’яўляецца ўзбудлівасць, гнеўлівасць, агрэсіўнасць. Дзеці з цяжкасцю засынаюць увечар, могуць плакаць перад сном, асабліва малодшыя школьнікі. Раніцай іх бывае вельмі цяжка абудзіць у патрэбны час.

Дзіця (старэйшы школьнік) павінна спаць не менш за 8 гадзін, бо недасыпанне напрамую ўплывае на псіхічны стан. Малодшыя школьнікі павінны спаць не менш як 10 гадзін.

Як дапамагчы бацькам у адаптацыі дзіцяці?

  • Стварыце дома спакойную і добразычлівую атмасферу;
  • Магчыма, адзнакі ў пачатку чвэрці вас не парадуюць. Але лянота і нежаданне вучыцца тут ні пры чым. Справа ў тым, што арганізм дзіцяці яшчэ не настроіўся на навучальны лад. Замест таго, каб чытаць натацыі, выявіце ўпэўненасць, што хутка адзнакі стануць лепшымі, бо ў вашага дзіцяці добрыя здольнасці;
  • Дайце дзіцяці адчуць, што вы яго разумееце і прымаеце такім, якое яно ёсць. У любой сітуацыі дэманструйце безумоўную любоў. Вы любіце дзіця проста за тое, што яно ёсць, а не за яго адзнакі, учынкі, дасягненні;
  • У першую чаргу, дзіця павінна бачыць, што бацькі яго падтрымліваюць, вераць у яго, бачаць старанні, разумеюць важнасць новых абавязкаў; 
  • Безумоўна, у першы час не ва ўсіх школьнікаў усё ладзіцца. Аднак гэта не павінна ўплываць на вашы адносіны да яго. Важна, каб яно заўсёды заставалася роўным, добразычлівым, падбадзёрваючым. Адмоўцеся ад празмеру строгіх патрабаванняў, праяўляйце цярпенне.

Пачатак года — выдатны час для прывіцця карысных звычак.

  • Складзіце з дзіцем сумесны план на тыдзень. Разам са школьнікам распішыце яго графік на наступны тыдзень. Такі візуальны паказ дапаможа лепш падрыхтавацца да школьных будняў;
  • Для таго, каб лепш зразумець дзіця, часцей успамінайце свой дзіцячы досвед расстання з роднымі, свае перажыванні і страхі;
  • У перыяд адаптацыі да школы не трэба загружаць дзіця заняткамі ў розных гуртках, секцыях. Інтэнсіўныя пазашкольныя нагрузкі ўскладняць і зацягнуць працэс прывыкання да навучання. З запісам у гурткі і секцыі лепш пачакаць да сярэдзіны, а то і да канца верасня — так дзіця ўвойдзе ў рэжым і зразумее сваю нагрузку на навучальны год;
  • Збірайце ўсё для школы з вечара, тады ў вас будзе больш часу раніцай;
  • Не крытыкуйце. Не ўсе дзеці аднолькава паспяхова засвойваюць школьную праграму, асабліва на пачатковым этапе;
  • Не трэба злавацца за памылкі ці неакуратнасць. Калі ў школьніка праблемы з адаптацыяй да школы — крытыка і незадаволенасць з вашага боку, толькі пагоршаць становішча;
  • Хваліце дзіця за вынікі і нават невялікія дасягненні;
  • Растлумачце, што не трэба баяцца памылак;
  • Не запалохвайце дзіця перад выхадам у школу;
  • Адпраўляйце дзіця ў школу і сустракайце яго ў добрым настроі. «Я рада цябе бачыць, нам было сумна без цябе, мы так цябе чакалі». «Усё ў цябе атрымаецца...»;
  • Сачыце, каб не было перагрузак. Ператамленне аслабіць імунітэт і прывядзе да пагаршэння ў вучобе;
  • Не ігнаруйце скаргі на самаадчуванне — гэта можа быць паказчыкам ператамлення;
  • Калі школьніку спадабаўся, які-небудзь прадмет больш за астатніх,
  • паспрабуйце знайсці больш дадатковай інфармацыі аб ім. Так вы толькі ўмацуеце цікавасць дзіцяці;
  • Абярыце рэчы для школы сумесна з дзіцем. Каб працэс навучання цешыў школьніка, купіце тое, што ён абраў: канцтавары, ранец, сумку для абутку. Паклапаціцеся аб дэталях: ружовых банціках, белых калготках.

Фізіёлагі ўстанавілі, што фізічная і разумовая працаздольнасць дзяцей на працягу дня розная. Найбольш высокая ў ранішнія гадзіны (8-11), потым зніжаецца, і новы ўздым надыходзіць да 16-17 гадзін.

Ці трэба дома паўтараць школьную праграму? Большасць настаўнікаў лічаць, што ў гэтым няма патрэбы. А вось пазакласнае чытанне будзе карысным.

Здаровае харчаванне школьніка — залог паспяховай вучобы.  Увядзіце ў рацыён дзіцяці кісламалочныя прадукты (лепш у першай палове дня), узбагаціце меню карыснай клятчаткай. У прыярытэце павінна быць садавіна і гародніна. Абавязкова пакладзіце бутэлечку з вадой. Звярніце ўвагу, ці атрымлівае дзіця дастаткова вітамінаў, асабліва вітаміна Д. Справіцца з эмацыйнай стомленасцю можна і нетрадыцыйнымі метадамі. Напрыклад, заварвайце травяныя чаі з водарамі цытрусавых, мятай, мелісай. Больш Гуляйце з дзіцем, асабліва на прыродзе, сярод дрэў – гэта паляпшыць эмацыйны стан.

Купіце дзіцяці рэзкія водары ванілі, шакаладу, карыцы — яны здольныя падняць настрой, змагаюцца з заняпадам сіл і наладжваюць на пазітыўнае мысленне.

Калі дзіця не гладзіць кожны дзень па галаве, то ў яго «засыхае мозг». Вядома, гэты вобразны выраз. Але яно недалёка ад ісціны. У ласцы маюць патрэбу не толькі малыя, але і школьнікі сярэдніх класаў, тым больш падлеткі. Даказана, што дзеці, якіх бацькі часта гладзяць па галаве, абдымаюць, цалуюць, больш аптымістычныя, кемлівыя, адкрыты ў зносінах. Прылашчыце сваё дзіця, перад сном пасядзіце з ім побач некалькі хвілін, пачытайце кніжку, скажыце добрыя словы, пажадайце дабранач, і цяжкі заўтрашні школьны дзень будзе значна лягчэй і дабрэй! Добрага старту!

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.