Вы тут

Мсціслаўскія дэпутаты разгледзелі перспектывы ўстойлівага развіцця


Ацаніць патэнцыял раёна можна было на пляцоўцы раённага Цэнтра дзіцячай творчасці, дзе прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума Мсціслаўскага райсавета дэпутатаў з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва райвыканкама. На выставе былі прадстаўлены праекты і ініцыятывы, якія рэалізоўваюцца на тэрыторыі раёна ўстановамі адукацыі, культуры і турызму. І вельмі ярка ў іх прадстаўлена тэма малой радзімы, яднання і патрыятызму. Акцэнт зроблены на традыцыі і народнасць.


Фота з архіва раённай газеты «Святло Кастрычніка»

— Наша сумесная работа з установамі і арганізацыямі яшчэ раз паказала, наколькі лёс малой радзімы важны для нашых жыхароў, — падкрэсліла падчас пасяджэння старшыня Мсціслаўскага райсавета дэпутатаў Алена Клеянкова.

Намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама Вольга Судзілоўская адзначыла, што гэта якраз і з'яўляецца асновай канцэпцыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Мсціслаўскага раёна да 2035 года.

— Усе намаганні людзей, суб'ектаў гаспадарання і ўсіх структур павінны быць аб'яднаныя на карысць мэты зрабіць наш край зручным для жыцця, — канстатавала яна. — У будучым мы бачым раён экалагічна здаровым рэгіёнам міжсектарнага супрацоўніцтва і ўстойлівага турызму.

Агульная канцэпцыя ўстойлівага развіцця раёна супадае з лакальнай канцэпцыяй устойлівага развіцця Ходасаўскага сельсавета, пра што на пасяджэнні паведаміў дэпутат сельсавета, дырэктар Ходасаўскай школы Сяргей Фядосаў.

— Стратэгія, якой сёння мы прытрымліваемся ў развіцці нашага сельсавета, ажыццяўляецца на аснове сумесных ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця ў вёсцы, — рэзюмаваў ён. — Удзел у яе рэалізацыі бяруць і педагогі, і навучэнцы нашай школы. Ідэй ад насельніцтва паступае заўсёды шмат. І мы іх паступова рэалізоўваем, каб зрабіць наша агульнае жыццё больш камфортным і цікавым.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.