Вы тут

У Брэсцкай вобласці завяршылі ўборку збожжавых каласавых і зернебабовых культур


У Брэсцкай вобласці завяршылі ўборку збожжавых каласавых і зернебабовых культур, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pixabay.com

У Беларусі на 22 жніўня сабрана больш за 89% збіраемых культур: з іх 89,5% збожжавых каласавых і зернебабовых культур і 88% рапсу.

Усяго з улікам рапсу намалочана 6668 тыс. т збожжа, з іх 5734 тыс.т збожжавых каласавых і зернебабовых культур і больш за 934 тыс. т рапсу. Брэсцкая вобласць завяршыла ўборку збожжавых каласавых і зернебабовых культур.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне і нарыхтоўка лёну, ільнотрасты. На сёння лён выцераблены на 97% плошчаў краіны. Скончылі церабленне лёну Мінская, Гомельская і Брэсцкая вобласці. Працягваюцца работы па ўборцы льнотрасты, нарыхтавана каля 32 тыс. т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 54% да скошаных плошчаў. Выраблена лушчэнне іржышча на 14% да прыбранай плошчы.

Ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімага ўраджаю 2024 года. Азімы рапс на зерне пасеяны на 90% плошчаў краіны. Мінская і Магілёўская вобласці ўжо завяршылі сяўбу азімага рапсу на зерне.

Таксама гаспадаркі краіны прыбіраюць кукурузу на сілас. Сабрана зялёнай масы кукурузы 245 тыс. т.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.