Вы тут

Беларускія палігоны заўсёды гатовыя да выканання задач любой складанасці


Беларускія палігоны заўсёды гатовыя да выканання задач любой складанасці. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала СТБ камандзір 50-й змяшанай авіяцыйнай базы Уладзімір Скоркін, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Уладзімір Скоркін адзначыў, што ў рабоце Узброеных Сіл Беларусі з пачаткам СВА адбыліся пэўныя змяненні. «Выконваем палёты, адточваем элементы — пераадоленне ППА праціўніка, работа на палігоне, — адзначыў ён. — Праводзяцца пастаянна трэніроўкі, перагледжана размеркаванне сіл і сродкаў у плане аховы, абароны. Асабовы склад адносіцца да гэтага з разуменнем, ніякіх праблем не ўзнікае. Ва ўмовах спецаперацыі Беларусь — смачны кавалак, тым больш у сумежных заходніх дзяржавах ідзе нарошчванне ўзбраення. Нашы палігоны ў любы момант гатовы да выканання задач па прызначэнні, якія б яны ні былі па складанасці. Асобная ўвага кадравым пытанням, бо ў лётнага складу павінна быць выдатнае здароўе».

Авіяцыйная база развіваецца і ўдасканальваецца, і для гэтага робіцца многае. «Для нашай авіяцыйнай базы адным са значных дасягненняў стала тое, што мы прынялі Ту-134, — дадаў Уладзімір Скоркін. — Тэхніку асвоілі, лётны склад цалкам прайшоў навучанне, падрыхтавалі сваіх інструктараў. Самалёт паўнацэнна ўведзены ў строй і ўжо выконвае рэйсавыя палёты. Тое ж датычыцца Мі-35 — тэхніка, якая запатрабавала вялікага працэсу ў плане перавучвання, падрыхтоўкі лётнага і інжынерна-тэхнічнага складу. Усё здзейснілася, і гэта для нас самае значнае дасягненне. Аднак гэта толькі пачатак. Да канца бягучага года таксама чакаем згодна з планам 4 машыны, і ў наступным годзе яшчэ столькі ж, гэта значыць цалкам будзе эскадрылля Мі-35».

Уладзімір Скоркін падкрэсліў, што ў беларускай авіяцыі працуюць сапраўды зацікаўленыя людзі. «Усе лётчыкі рамантыкі, бо авіяцыя для нас — гэта любоў, — адзначыў ён. — Мы не можам без яе. Калі нехта палятаў ужо, зведаў гэта пачуццё, і яно яго захапіла, ад гэтага ўжо нельга адысці. Водпуск, не палятаеш месяц — ужо нечага не хапае: хочацца хутчэй на паветранае судна, каб падняцца ў паветра, усё ўспомніць, аднавіць навыкі. Работа складаная, але цікавая. Усім рэкамендую, усім жадаю — адназначна спадабаецца. І па традыцыі калі нехта бачыць пралятаючае судна, памахайце нам — нам зверху сапраўды ўсё відаць. І нам будзе прыемна, і ў вас будзе магчымасць паглядзець у неба».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.