Вы тут

Як школьнікі рыхтуюцца да арміі


Традыцыйная акцыя «Хутка ў арміі роднай будзе папаўненне» прайшла 29 лютага ў Палацы дзяцей і моладзі «Золак». У час мерапрыемства, больш 300 школьнікаў атрымалі свае прызыўныя пасведчанні.


— У школьнікаў ёсць магчымасць наведаць выставу, паглядзець выступ спецназа. Некаторыя выпускнікі яшчэ пару гадоў таму сядзелі ў зале, а зараз выступаюць на сцэне як байцы. Асабліва радасна бачыць, што дзеці прыходзяць псіхалагічна гатовымі да службы. Тым больш цяпер у іх вялікі выбар: служба па кантракце, навуанне на вайсковых кафедрах, факультэтах і ў ваенных вну. Выбірай, што хочаш! — расказаў ваенны камісар Завадскога раёна горада Мінска падпалкоўнік Мікалай Філанюк.

Дзеці таксама прынялі ўдзел у віктарынах на ваенную тэматыку. Пераможцы атрымалі прызы ад прадпрыемстваў раёна.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.