Вы тут

Мужчынскія крызісы: як зразумець і перажыць?


Большасць жанчын думаюць, што ўсе мужчыны непераможныя, нястрымныя. Але гэта не так. Мужчынская псіхіка таксама моцна адчувае эмацыйны боль. А часам нават больш успрымальная да яе, чым жаночая. Мужчыны таксама пачуццёвыя і ранімыя. Iм нельга прызнавацца ў сваіх слабасцях. І ад гэтага яны больш уразлівыя. Мужчынская псіхіка таксама патрабуе цяпла, кахання і клопату. Вось крызісы, з якімі сутыкаецца мужчына, каб стаць яшчэ мацнейшым.


У асноўным жанчыны праходзяць толькі праз два пераломныя перыяды. Гэта крызіс 30-годдзя — пераход ад юнацтва да ранняй сталасці і 50-годдзя — уваходжанне ў познюю сталасць. Мужчыны ж, ледзь выйшаўшы з падлеткавага ўзросту, сутыкаюцца з крызісамі кожныя дзесяць гадоў. У 20 — з крызісам выбару, у 30 — крызісам матывацыі, у 40 — дасягненняў, у 50 — рознагалоссі паміж чаканнем і вынікам, у 60 — у прызнанні, у 70 — падвядзенні вынікаў і перадачы досведу, у 80 — сваёй патрэбнасці.

Крызіс 30 гадоў — адзін з найважнейшых перыядаў самавызначэння, поўнай пераацэнкі каштоўнасцяў і перагляду свайго жыцця. Гэта свайго роду пераходны перыяд развіцця з аднаго этапу на іншы. Яшчэ яго называюць крызісам расчаравання. Часцей за ўсё ён суправаджаецца вялікай колькасцю пытанняў: як быць, куды ісці, што рабіць і хто я на самой справе.

Да 30 гадоў у асноўным мужчыны ўжо дарослымі вачамі глядзяць на жыццё, робяць новыя высновы і пачынаюць пераасэнсоўваць сябе. Часцей за ўсё, трапляючы ў такі крызіс, мужчына выяўляе, што незадаволены тым, што ў яго ёсць, і, адпаведна, пачынае пошук рашэнняў, напрамкаў, выбар новай прафесіі, сферы дзейнасці. Яму здаецца, што многія магчымасці і мары юнацтва ўпушчаны. Калі мужчына не перажыве гэты крызіс карэктна, то з большай сілай ён адновіцца ў наступны крызісны перыяд, які надыходзіць бліжэй да 40 гадоў.

Крызіс — шлях да росту! Усё, што нас не забівае, гартуе, робіць яшчэ больш мацнейшымі.

Крызісам сярэдняга ўзросту называюць стан вострай нездаволенасці жыццём, з якім сутыкаюцца мужчыны ў 40-60 гадоў. Яго суправаджае няўпэўненасць у сабе, шкадаванні аб зробленым выбары, а таксама думкі аб надыходзячай смерці. Такі крызіс адчуваюць ад чвэрці і да паловы людзей, старэйшых за 50 гадоў. У мужчын гэты крызіс праяўляецца зменамі ў эмоцыях і паводзінах. Узнікаюць думкі аб уласнай неплацежаздольнасці, страх надыходзячай старасці, нянавісць да штодзённай руціны. Многія мужчыны гавораць аб адчуванні «загнанасці ў кут», жаданні ўсё змяніць, «перавярнуць уверх дном».

Як зразумець, што ў каханага крызіс? Асноўныя прыкметы:

  • Крызіс выяўляецца сімптомамі дэпрэсіі, хранічнай стомленасцю, нервовай напругай.
  • Эмацыйныя перажыванні звязаны з пагаршэннем здароўя, узроставымі зменамі знешнасці, праблемамі ў міжасобасных адносінах.
  • Ён больш не шануе тое, што мае
  • Яго паводзіны змяніліся
  • Адчувае настальгію
  • Прысутнічаюць пастаянныя параўнанні
  • Назіраецца зніжэнне палавой цягі
  • Хуткая стамляльнасць
  • Страта мышачнай масы
  • З’яўляецца патлівасць
  • Схільнасць да дэпрэсіі, атлусценне (па жаночым тыпе),
  • Пагаршэнне эрэкцыі.

Што рабіць, калі ў каханага крызіс?

Выслухайце. Імкніцеся зразумець, што стаіць за яго словамі. Магчыма, праз грубасць ці крыўдныя словы ён хоча паказаць, што яму патрэбны падтрымка і разуменне. Дайце яму магчымасць зразумець сябе і свае думкі, пакуль ён не зможа іх вам растлумачыць. На жаль, не ўсе мужчыны могуць распазнаць свае пачуцці.

Нагадайце яму ў дэталях аб яго дасягненнях — гэта пойдзе на карысць чалавеку, які неўзаметку для сябе абясцэньвае ўсё, чаго дамогся. Мабыць, гэта найважнейшы пункт. Вашы словы дапамогуць вярнуць яму веру ў свае здольнасці.

Дайце яму час і прастору разабрацца ў сваіх пачуццях.

Займіцеся сабой. Засяродзьцеся на ўласных зменах, а не на яго.

Пачынаючы з 30 гадоў узровень тэстастэрону ў мужчын зніжаецца прыкладна на 1-2% у год. Яны гэта адчуваюць, і гэта таксама для іх крызіс. 

Як дапамагчы самому сабе на выхадзе з крызісу?

  • Прызнайце і прыміце змены.
  • Дайце сабе магчымасць перажываць і адчуваць негатыўныя эмоцыі.
  • Плануйце, стаўце мэты на тыдзень, месяц, год.
  • Думайце пра сябе, высыпайцеся, паўнавартасна харчуйцеся.
  • Рэфлексуйце.
  • Варта марыць аб сваёй будучыні і спадзявайцеся толькі на лепшае.
  • Негатыўныя думкі замяняйце пазітыўнымі.
  • Дзейнічайце. Ніколі не позна ўдасканальваць сябе.

Прычыны мужчынскіх крызісаў:

  • Незадаволенасць актуальнай жыццёвай сітуацыяй, жаданне перамен. 
  • Сямейныя праблемы: праблемная сям’я, адсутнасць роднасных і сяброўскіх сувязяў; 
  • Асобасныя праблемы: застой самаразвіцця, страту сэнсу і матывацыі да жыцця, адсутнасць арыентацыі і мэт на будучыню, эмацыйнае або прафесійнае выгаранне.

Важна сачыць, каб свет не ўспрымаўся вамі як чорна-белы. У крызісе, як мы памятаем, у нашай псіхікі ёсць моцная спакуса ўсё спрашчаць: калі не добрая, то дрэнная, калі нейкія людзі робяць не так, як трэба, то яны здраднікі і г. д. Нас штурхае да гіперабагульненняў, таму ва ўсіх фазах, трэба памятаць, што ўсё нашмат складаней, чым здаецца. Памятайце, што моцны крызіс робіць яшчэ мацней, а слабых ламае.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.