Вы тут

Стан і перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва


Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка ўсталявалі вельмі цёплыя, добрыя партнёрскія адносіны, пракаментаваў прэс-службе Савета Рэспублікі вынікі сустрэчы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько.


Фота: БелТА.

«У верасні мінулага года ў Самаркандзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін прынялі рашэнне аб павышэнні адносін паміж нашымі краінамі да ўзроўню ўсебаковага і ўсепагоднага стратэгічнага партнёрства. Гэта дало новы штуршок наперад нашым адносінам у эканоміцы, парламенцкай дзейнасці і ў многіх іншых сферах нашага двухбаковага ўзаемадзеяння», — сказаў кіраўнік беларускай місіі ў Пекіне.

Вельмі важным стала рашэнне кіраўнікоў дзвюх краін аб рэгіянальным супрацоўніцтве, дадаў пасол. «Нашы рэгіёны — вобласці Рэспублікі Беларусь і правінцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі — працягваюць падпісваць двухбаковыя пагадненні аб партнёрскіх, пабрацімскіх адносінах. І ў развіццё такіх адносін падпісваюць праграмы двухбаковага ўзаемадзеяння, у якіх адлюстраваны розныя сферы дзейнасці: спорт, турызм, эканоміка, адукацыя, ахова здароўя і многае іншае», — звярнуў увагу дыпламат.

Уся гэтая работа, па словах Юрыя Сянько, высокаарганізаваная і выкананне на ўсіх рэгіянальных узроўнях дае свае эфекты. Узаемны гандаль паміж Беларуссю і Кітаем увесь час расце, не сталі выключэннем нават пандэмійныя гады.

«У 2022 годзе ў параўнанні з 2021-м мы з КНР павялічылі аб'ём экспарту беларускай прадукцыі на 700 мільёнаў долараў — гэта добры вынік. 2023 год не з'яўляецца выключэннем. Вось ужо пяць месяцаў у параўнанні з 2022-м мы канстатуем 163-працэнтнае павелічэнне аб'ёму нашага беларускага экспарту ў КНР», — канстатаваў дыпламат.

Вельмі цеснае ўзаемадзеянне з Кітаем ідзе па лініі аховы здароўя, спорту, культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловасці. Сёння ствараецца шэраг праектаў, якія дадуць у самай блізкай перспектыве добры вынік, рэзюмаваў Юрый Сянько.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.