Вы тут

Ён звяртаецца да самых розных жанраў публіцыстыкі. «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна»


Імя цяперашняга кіраўніка Кітая хоць аднойчы чуў кожны. Сі Цзіньпін рэгулярна згадваецца ў стужках сусветных СМІ. Да словаў лідара адной з самых уплывовых дзяржаў прыслухоўваюцца ва ўсім свеце. Аднак вялікая адлегласць паміж нашымі краінамі, наяўнасць моўнага бар’еру ўсё ж замінаюць атрымліваць больш разнастайную інфармацыю аб грамадскім, палітычным і культурным жыцці Кітая.


Пытанне надзённае, улічва¬ючы, што сувязі паміж дзвюма краінамі ў апошнія гады мацнеюць і даўно выйшлі за межы выключна гандлёва-эканамічных адносін. У прыватнасці, з 2017 года ў КНР існуе Беларуска-кітайскі навуковы цэнтр філасофіі і культуры і адзінаццаць цэнтраў вывучэння Беларусі, а ў самой Беларусі на базе нашых ВНУ створаны шэсць інстытутаў Канфуцыя. 2019-ы год быў абвешчаны «Годам адукацыі Беларусі ў Кітаі», у рамках якога запланавана і праведзена 30 мерапрыемстваў. 

Дапамагчы яшчэ больш запоўніць інфармацыйныя прабелы ў разуменні Кітая закліканы зборнік прамоў лідара КНР «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна», які ў канцы мінулага года быў перакладзены на беларускую мову і падрыхтаваны да друку калектывам выдавецтва «Усходняя культура». 

Такая незвычайная назва кнігі — «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» — узнікла невыпадкова. Менавіта ў форме гісторый пра Кітай сам Сі Цзіньпін у 2013 годзе заклікаў абнавіць формы прапагандысцкай работы, каб, па яго словах, «зрабіць гісто¬рыі пра Кітай яркімі, і голас Кітая каб стаў чутны паўсюль». 

Кніга складаецца з дзвюх частак: у першай прадстаўлены прамовы Сі Цзіньпіна ўнутры краіны, у другой — па-за яе межамі. Часткі падзелены на раздзелы, кожны з якіх пачынаецца падзагалоўкам-эпіграфам з прац філосафаў Старажытнага Кітая, гісторыкаў і палітычных дзеячаў. 

Адна з асаблівасцей тэкстаў Сі Цзіньпіна заключаецца ў тым, што ён звяртаецца да самых розных жанраў публіцыстыкі: нататак, бліц-партрэтаў, міні-гісторый, аналітыкі, каментарыяў, а таксама мастацка-публіцыстычных замалёвак, нарысаў, апавяданняў, фельетонаў. Пра свае літаратурныя густы ён сведчыць сам: «Я люблю чытаць, люблю глядзець фільмы, падарожнічаць ці проста гуляць. Але рэч у тым, што праца забірае ў мяне столькі часу, што на ўласныя жаданні яго амаль і няма. На навагоднім канцэрце ў Пекіне сёлета гучала песня „Куды ж сышоў час?“. А куды ж знік мой уласны час? Яго забрала праца, гэта дакладна. Максімум з таго, што я магу хоць неяк рабіць цяпер для сябе, — гэта чытаць. Як частка майго жыцця чытанне дапамагае падтрымліваць актыўнасць думак, будзіць розум, павышае маральны ўзровень. Я чытаў многа рускіх пісьменнікаў — Крылова, Пушкіна, Гогаля, Лермантава, Тургенева, Дастаеўскага, Някрасава, Чарнышэўскага, Талстога, Чэхава, Шолахава і шмат іншых. Многія цудоўныя радкі і цікавыя эпізоды іх твораў я добра памятаю па сённяшні дзень». 

Па меркаванні Сі Цзіньпіна, чытанне — гэта спосаб жыцця: «Калі выпадае вольны час, то можна пагартаць кніжку, і кожны раз адчуваеш, што чытаць — надзвычай карысна. Гэта як скарб: знойдзеш яго сакрэт — можаш карыстацца ім усё жыццё». 

Старшыня КНР упэўнены, што толькі пры эфектыўным кіраванні магчыма дасягненне ўсіх пастаўленых мэт ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Тэма кіравання — адна з ключавых у выступленнях Сі Цзіньпіна. У прынцыпах кіравання ён абапіраецца на асноўныя ідэйныя каштоўнасці сацыялізму, распрацаваныя на XVIII з’ездзе КПК, а менавіта на каштоўнасці дзяржавы, грамадства і грамадзяніна. На яго думку, высокая кваліфікаванасць кіруючых кадраў залежыць ад правільнай сістэмы адбору (па талентах і здольнасцях), а таксама ад навучання, выхавання, самаўдасканальвання. Разважаючы пра сумленнасць і непад¬купнасць чыноўнікаў, Сі Цзіньпін згадвае адну з даўніх кітайскіх прытчаў. 

...У час Усходняй Хань чыноўнік Ян Чжэнь (54–124) служыў рэвізорам у горадзе Цзінчжоу, затым ён быў прызначаны правіцелем вобласці Дунлай. Па дарозе да месца прызначэння ён праязджаў праз павятовы горад Чаньі. Начальнік павета Чаньі, нейкі Ван Мі, быў прызначаны на пасаду, калі Ян Чжэнь служыў рэвізорам. Калі Ян Чжэнь праязджаў праз горад, Ван Мі паспяшаўся пазнаёміцца з ім i распавесці, як ён падтрымліваў Ян Чжэня ў той час. Удзень ён паехаў з пустымі рукамі, а вечарам падрыхтаваў дзесяць залатых зліткаў1, каб падарыць Ян Чжэню. Ван Мі сказаў: «Зараз глыбокая ноч, ніхто нічога не будзе ведаць». Ян Чжэнь не пагадзіўся: «Як жа ніхто не будзе ведаць, калі Неба ведае, Зямля ведае, вы ведаеце i я ведаю!» 

Ван Мі стала сорамна. 

Тэксты, прысвечаныя знешняй палітыцы Кітая, укладзены на аснове выступленняў Сі Цзіньпіна ў ЮНЕСКА, на рэгіянальных форумах і сустрэчах падчас двухбаковых візітаў, у закана¬даўчых органах, грамадскіх арганізацыях, навучальных установах. У зборнік уключаны ў тым ліку матэрыялы з перыядычных выданняў краін, якія наведваў Сі Цзіньпін. Кажучы пра міжнародныя адносіны, варта адзначыць канцэпцыю Сі Цзіньпіна аб стварэнні супольнага адзінага лёсу чалавецтва — аб пераходзе ад дыскрэтнага да цэласнага сусвету, інтэграванай прасторы. Ён падкрэслівае, што «галоўнае ў адносінах паміж дзяржавамі — гэта пачуццё сімпатыі паміж іх народамі». 

Да кожнай прамовы ў зборніку пададзены каментарыі пад назвай «У ракурсе тэмы». Пры гэтым, аднак, яны з’яўляюцца самастойнымі тэкстамі ў сваім уласным жанры, у якіх аўтары глыбей раскрываюць прычыны і гістарычныя факты, выказаныя Сі Цзіньпінам, падаюць дадатковыя падрабязнасці, тлумачаць цытаты, развіваюць асноўную думку. 

У сваіх прамовах кіраўнік Кітая згадвае шмат краін свету, у ліку якіх ёсць і Беларусь. Сі Цзіньпін распавёў гісторыю Чжу Мінь — дачкі аднаго з заснавальнікаў Новага Кітая, маршала Чжу Дэ. У лютым 1941 года яна апынулася ў Іванаўскім інтэрнацыянальным дзіцячым доме (школа-інтэрнат для дзяцей, чые бацькі змагаліся з рэакцыйнымі альбо фашысцкімі рэжымамі на сваёй радзіме). Пасля яе разам з іншымі дзецьмі адправілі на аздараўленне пад Мінск, аднак лёс склаўся інакш: горад акупавалі нацысты, і выхаванцаў пагналі на катаржныя работы ва Усходнюю Прусію, дзе яны апынуліся ў канцлагеры. Дзяцей прымусілі працаваць на ваеннай вытворчасці. Але нават там Чжу Мінь разам з сяброўкамі стараліся прычыніць шкоду ворагу, робячы боепрыпасы непрыгоднымі. 

Паколькі многія моўныя, геаграфічныя, гістарычныя рэаліі Кітая невядомыя замежнаму чытачу, перакладчыкі палічылі неабходным прывесці звесткі аб месцазнаходжанні некаторых геаграфічных аб’ектаў, тлумачэнні фразеалагізмаў, апісаць пэўныя гістарычныя артэфакты. У кнізе падаецца кароткі ўказальнік кітайскіх імёнаў, а таксама храналогія гісторыі Кітая ў выглядзе табліцы. 

«Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» варта прачытаць усім, хто шукае інфармацыю пра ўнутраны і знешні палітычны курс КНР, хто вывучае сучас¬ную публіцыстыку Кітая, хто хоча больш глыбока даведацца пра культурныя і гістарычныя асаблівасці гэтай дзяржавы. 

Іван ПЯТРОЎ

1 У эпоху Хань адзін злітак меў вагу прыблізна 250 грамаў i выплаўляўся ў форме дыска альбо конскага капыта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.