Вы тут

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў КПК


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Дакумент накіраваны на забеспячэнне няўхільнасці адказнасці за генацыд, іншыя цяжкія злачынствы і аднаўленне гістарычнай справядлівасці, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Законам прадугледжваецца недапушчальнасць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і спынення вытворчасці ў дачыненні да памерлых асоб, якія ўчынілі не маючыя тэрміну даўнасці злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, уключаючы генацыд, а таксама ваенныя злачынствы.

Прадстаўнікамі названых асоб змогуць выступаць іх блізкія сваякі. Пры гэтым адмова такіх сваякоў ад удзелу ў працэсе не будзе з’яўляцца перашкодай для расследавання справы і судовага разбору.

Вытворчасць па дадзенай катэгорыі спраў будзе ажыццяўляцца па агульных правілах з абавязковым удзелам абаронцы.

Пры даказанасці віны памерлай асобы прадугледжваецца вынясенне ў дачыненні да яе абвінаваўчага прысуду без прызначэння пакарання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.