Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: І эканоміка, і палітыка, і гуманітарная сфера ў нас з Таджыкістанам развіваецца нядрэнна


Сустрэча лідараў дзвюх краін прайшла ў Палацы Незалежнасці.


Фота БелТА

Адным з першых на сесію Савета калектыўнай бяспекі ў Мінск прыляцеў Прэзідэнт Таджыкістана. Першае мерапрыемства ў графіку Эмамалі Рахмона — сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. 

«Сустракаю вас як сябра. Вы вельмі блізкі беларускаму народу. Вас вельмі добра ведаюць і не толькі таму, што мы з вамі, ужо можна сказаць, доўгажыхары. Вас паважаюць за вашу адкрытасць, прастату, душэўнасць, як і ўвесь таджыкскі народ», — прывітаў госця Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што зараз ва ўсіх дзяржаў няпростая абстаноўка. «У вас заўсёды яна была няпростая, вас там з поўдня падаграваюць увесь час. Ведаю, што няпроста, але я заўсёды дзіўлюся таму, як вам удаецца ў гэтай сітуацыі трымаць эканоміку», — сказаў беларускі лідар. Ён прызнаўся, што вельмі рады поспехам Таджыкістана ў электраэнергетыцы. Па яго словах, продаж вялікай колькасці электраэнергіі будзе добрым прыбыткам працавітаму таджыкскаму народу.

Што тычыцца гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Таджыкістана, то, па словах Аляксандра Лукашэнкі, тавараабарот паміж краінамі пастаянна расце і сёлета можа дасягнуць 100 мільёнаў долараў. «Але я хачу, каб вы разумелі: мы гатовы вашу прадукцыю, асабліва сельскагаспадарчую, тую, якой у нас, на жаль, няма купляць у любых аб’ёмах. У сувязі з гэтым Таджыкістан звярнуўся да нас з просьбай аб стварэнні тут магутнага гандлёвага цэнтра. Вы павінны ведаць, што мы ўсё зробім дзеля таго, каб ён тут быў. Мы прапанавалі вашым ініцыятарам тры месцы ў Мінску. Калі не задавальняе, падбяром яшчэ ўчастак. Гатовы сумесна з вамі ў гэтых адносінах працаваць», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён запэўніў, што ўся прадукцыя, якая вырабляецца ў Таджыкістане — алюміній, бавоўна, сельгаспрадукцыя і іншая — будуць запатрабаваны ў Беларусі. 

«Словам, і эканоміка, і палітыка, і гуманітарная сфера ў нас развіваецца нядрэнна. І ў ваенна-тэхнічных адносінах мы таксама працуем нядрэнна. Гатовы павялічваць аб’ёмы тавараабароту да такой ступені, у якой гэта неабходна дружалюбнаму нашаму Таджыкістану», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка. 

Эмамалі Рахмон падзякаваў свайму беларускаму калегу за сардэчны прыём. «Я хацеў бы адзначыць паспяховае старшынства беларускага боку ў АДКБ. Мы вельмі ўдзячныя вам за вашыя намаганні падчас старшынства ў гэтай арганізацыі. Мы зрабілі вельмі шмат», — адзначыў ён. 

Таджыкскі лідар таксама падкрэсліў рост тавараабароту з Беларуссю. «Гэта значыць, ёсць добрая дынаміка развіцця нашых двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязей. Добра працуюць нашы сумесныя прадпрыемствы ў Таджыкістане. Гуманітарныя сувязі развіваюцца паспяхова», — сказаў ён.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзення, міжнародную і рэгіянальную праблематыку. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.