Вы тут

На Падніколлі ў Магілёве з’явілася алея ад судэкспертаў


Гэты парк самы малады ў Магілёве, але вельмі папулярны. І судэскперты Магілёўшчыны дадалі яму прыгажосці і ўтульнасці. У 10-гадовы юбілей свайго ведамства яны высадзілі алею з клёнаў і ўстанавілі тут памятны камень. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз генерал-маёр юстыцыі Аляксей Волкаў, начальнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Яраслаў Федарынчык, супрацоўнікі абласнога ўпраўлення.


– Дзесяцігоддзе для ведамства – адносна невялікі прамежак часу, – адзначыў у сваёй прамове Аляксей Волкаў. – Гісторыя Дзяржкамітэта судовых экспертыз адзначана імкненнем кожнага ўнесці свой уклад у развіццё і ўдасканаленне судова-экспертнай дзейнасці, адданасцю сваёй Айчыне і народу, пачуццём адказнасці за сучаснасць і будучыню роднай краіны. Адкрыццём алеі і памятнага каменя ў Год міру і стваральнай працы мы ў чарговы раз падкрэсліваем значнасць патрыятызму, сяброўства, аб'ектыўнасці і гонару.

Кіраўнік экспертнага ведамства звярнуў увагу таксама на тое, што алея і памятны знак будуць нагадваць пра адзінства, мір і стабільнасць –сімвалы, якія ляжаць у аснове важнага для кожнага беларуса свята, якое адзначалася нядаўна – Дня Незалежнасці.

– Падзеі Вялікай Айчыннай вайны вучыць нас цаніць тое, што зроблена пасляваеннымі пакаленнямі і нашымі сучаснікамі, – падкрэсліў ён. –  Наш святы абавязак – захоўваць памяць аб вялікім подзвігу герояў-пераможцаў, якія падарылі нам самае дарагое, што ёсць у чалавека: жыццё, свабоду і незалежнасць. Кляновая алея стане своеасаблівым сімвалам далейшага мірнага працвітання нашай краіны.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.