Вы тут

«Беларускі саюз жанчын складае аснову грамадзянскай супольнасці»


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў ходзе рабочай паездкі ў Брэст правяла сустрэчу з актывам і членамі ГА «Беларускі саюз жанчын». У сустрэчы ўдзельнічалі таксама старшыня грамадскай арганізацыі «БСЖ» Вольга ШПІЛЕЎСКАЯ, старшыня абласнога аб’яднання «БСЖ» Валянціна ПУХ, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна ГАГАКАВА.


— Беларускі саюз жанчын — адна з вядучых арганізацый нашай краіны, што складаюць аснову грамадзянскай супольнасці, — сказала Наталля Качанава. — Мы рады, што ў арганізацыю ўступае ўсё больш жанчын. Важна, каб сюды прыходзілі людзі, якія спакойна працуюць у сваіх рэгіёнах, каб яны гуртавалі вакол сябе аднадумцаў. Усё гэта дазволіць вырашаць маштабныя і лакальныя задачы, важныя для развіцця нашай краіны.

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу прысутных на сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, падтрымцы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, вырашэнні дэмаграфічнага пытання, засяродзіла ўвагу на задачах, якія стаяць перад жаночай грамадскай арганізацыяй. Гаварылі пра важнасць моцных рэгіёнаў, вырашэнне праблем занятасці насельніцтва, аб зарплатах і цэнах, аб складніках шчаслівай сям’і. Не абышлі ўвагай будучую электаральную кампанію, якой у хуткім часе будзе дадзены старт.

Яна СВЕТАВА

Загаловак у газеце: Гуртаваць вакол сябе аднадумцаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.