Вы тут

Тры рэчы, якія нельга рабіць для мужчын. Гэта сапсуе вашы адносіны


Многія жанчыны гатовы дзеля свайго мужчыны рабіць усё, нават тое, што ім не надта падабаецца: падладжваюцца да апошняга, церпяць, маўчаць, назапашваюць крыўду. Але ў нейкі момант цярпенне заканчваецца. Мужчына ў здзіўленні: «Дзе мая паслухмяная жанчына, якая была такой зручнай? Што змянілася? Раней яе ж усё задавальняла....» А шмат хто нават і не разумее, што жанчына наступала сабе на горла, каб яму было зручней. Часцей за ўсё жанчыны робяць гэта ў надзеі захаваць адносіны. І так з кожнай саступкай яны страчваюць сябе. Чым гэта можа пагражаць і што не трэба рабіць для партнёра, каб захаваць сваю каштоўнасць у ягоных вачах?


Не дапамагайце фінансава. Нават калі мужчына скардзіцца на часовыя фінансавыя цяжкасці, не трэба дапамагаць яму грашыма. Не трэба шукаць другую працу, пазычаць у родных і знаёмых, каб вырашыць яго праблемы. Але часам жанчыны гатовы на ўсё, толькі б даказаць яму: «Я цябе кахаю». І атрымаць у адказ: «Я цябе таксама». Памятайце, гэтыя доказы сапсуюць адносіны. Напрыклад, многія жанчыны бяруць крэдыт, каб дапамагчы яму разлічыцца з даўгамі. А ён расплаціўся і сышоў да іншай. Парадокс? Не, заканамернасць. Мужчына заўсёды жадае выглядаць у вачах жанчыны пераможцам. І знойдзе тую, якая не ведае пра яго праблемы і будзе бачыць у ім лідара. А вы застанецеся напамінам яго неплацежаздольнасці.

Мужчына выкарыстоўвае жанчыну, калі яна дазваляе сябе выкарыстоўваць.

Нават калі мужчыну няма чаго есці, запомніце: працу можна знайсці заўсёды. Карміць сям’ю — гэта не пра «хачу-не хачу». Гэта пра трэба! Не адымайце ў яго ініцыятыву і не саджайце да сябе на шыю.

Не дарыце дарагія падарункі. Забудзьцеся пра гэта! Лепш верце ў мужчыну, натхняйце словамі. Падарункі павінны быць раўнацэннымі. Калі ён дорыць вам кветкі на свята, а вы адкладаеце паўзарплаты на новы тэлефон, гэтым вы паказваеце, што гатовы ўкладвацца ў яго больш, чым ён у вас. Не імкніцеся здзівіць шыкоўным падарункам, гэта дасць яму зразумець, што з часам вас можна выкарыстоўваць. Лепш набыць сабе тое, што так даўно хацелі. Гэта падніме вам настрой, і сваім задаволеным станам вы падзеліцеся з партнёрам, бо для мужчыны няма нічога больш жаданага, чым задаволеная жонка.

Не думайце яго шкадаваць. Ёсць катэгорыя мужчын, якія любяць скардзіцца жанчынам. А жанчыны пры гэтым думаюць, што калі выслухаюць, паспачуваюць, падбадзёраць, то адносіны стануць глыбейшымі. Наіўна мяркуюць, што гэта зблізіць іх з мужчынам. Гэта вялікая памылка. Памятайце: сапраўдныя мужчыны аб сваіх праблемах расказваюць толькі іншым мужчынам, ды і то толькі, калі самі справіцца не могуць. У мужчынскім свеце не прынята ныць, скардзіцца і тым больш шукаць дапамогі ў жанчыны. Для адэкватнага мужчыны — гэта сапраўднае прыніжэнне. Жаль — зневажае мужчыну. Жаль гучыць так: «Табе дрэнна. І мне здаецца, што ты не зладзішся. Ты нікчэмны і слабы».

Забудзьцеся на гэта! Лепш верце ў мужчыну, натхняйце словамі. 

Ваша правільная рэакцыя на ягоныя скаргі: «Нічога страшнага, ты ўжо вялікі хлопчык. Я ўпэўнена, ты з усім зладзішся!». Гэтымі словамі вы нагадаеце партнёру, што ён сам можа ўсё вырашыць, а вы, натуральна, верыце ў яго. Дайце яму час, пакіньце ў спакоі. Чым больш спакойныя вы, тым хутчэй ён вырашыць усе праблемы. І ніякіх парадаў з вашага боку быць не павінна, проста задавайце навадныя пытанні: Як ты думаеш, як можна вырашыць гэтую сітуацыю? А што ўвогуле можна зрабіць у гэтым выпадку?

Праблемы і стрэс толькі загартоўваюць мужчын, умацоўваюць унутраны стрыжань. Дзякуючы праблемам і іх пераадоленню мужчына расце, становіцца моцным, смелым, валявым, адказным.

Катэгарычна нельга:

  • Дараваць нявартыя паводзіны партнёра ... ...
  • Кахаць яго больш, чым сябе. Ёсць добрая прымаўка: «Гаворачы іншым „так“, пераканайся, што ты не кажаш „не“ сабе!». Ніколі не варта ісці на повадзе ў чужых жаданняў і падладжвацца пад кагосьці. Не здраджвайце сябе ні пры якіх абставінах.
  • Паказваць сваю сілу і «я сама» ...
  • Прыніжаць сваю сацыяльную значнасць, свой даход.
  • Забываць пра сябе ...
  • Маўчаць-цярпець

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.